Цэментныя заводы завінаваціліся дзяржаве больш як 744 млн долараў, аддаваць будуць паводле “замарожанага” курсу

9 траўня, Позірк. Тры беларускія цэментныя заводы завінаваціліся дзяржаве больш як 744 млн долараў, паказаў праведзены “Позіркам” аналіз указа № 156, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 траўня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 9 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у Беларускага цэментнага завода (БЦЗ; Касцюковічы, Магілёўская вобласць) на 1 лістапада 2025 года ўтварылася запазычанасць перад рэспубліканскім бюджэтам у памеры 203,72 млн долараў — за выплаты па кітайскіх крэдытах, зробленыя за кошт бюджэту ў 2015–2024 гадах.
Прадпрыемства “Краснасельскбудматэрыялы” (гарадскі пасёлак Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці) з той жа прычыны завінавацілася дзяржаве 166,23 млн долараў; “Крычаўцэментнашыфер” (Крычаў, Магілёўская вобласць) — 241,37 млн долараў, а таксама 133,013 млн долараў і 16,159 млн рублёў па гарантыях, якія дзяржава выканала перад беларускімі банкамі.
Раней было вызначана, што бюджэтныя выплаты па кітайскіх крэдытах Краснасельскі завод меўся пачаць кампенсаваць з 2030 года, а Касцюковіцкі і Крычаўскі — з 2029-га (кампенсацыя апошняга па выплачаных банкам з бюджэту дзяржгарантыях былі разлічаныя на 2030–2038 гады). Плаціць па валютных даўгах яны былі абавязаныя ў рублях, але паводле незамацаванага курсу — не менш за 5% сумы запазычанасці на год.
Новы ўказ ссунуў пачатак выплат на 2026 год (да 2029 года — не менш як 2,5% выручкі, у 2030–2033 гадах — не менш як 4%, з 2034-га — не менш як 5%). Разам з тым разлічвацца па валютных запазычанасцях, якія ўтварыліся да 5 траўня 2026 года, заводы будуць паводле “замарожанага” на гэтую дату курсу долара (2,8315 рубля), то бок даўгі не вырастуць, нават калі амерыканская валюта падаражэе.
Да 20 траўня кожнае прадпрыемства мае адкрыць у “Беларусбанку” адмысловы рахунак для акумулявання сродкаў на пагашэнне даўгоў. Грошы маюць пералічвацца штотыдзень і могуць быць выкарыстаныя выключна на мэту, пад якую адкрыты рахунак. Пры гэтым Міністэрства фінансаў мае права без згоды завода спісаць сродкі з гэтага рахунку, калі плацеж па даўгу не пералічаны своечасова.
Акрамя фінансавых абавязацельстваў перад дзяржавай два заводы маюць запазычанасць перад “Беларусбанкам” — рэшткі асноўных даўгоў па крэдытах, прыцягнутых пад гарантыі ўрада. У БЦЗ — 12,5 млн рублёў, у “Крычаўцэментнашыфера” — 27,855 млн долараў. Запазычанасці маюць быць пагашаныя да канца 2026 года.
Перад падпісаннем указа пра рэструктурызацыю запазычанасці арганізацый цэментнай галіны Лукашэнка абмяркоўваў яго сутнасць з кіраўніцтвам Савета міністраў. На сустрэчы ён з насцярожанасцю паставіўся да прапановы ўрада змяніць умовы, па якіх заводы маюць закрыць свае даўгі.

- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Літва надала статус уцекача 15 грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку 2026 года беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве стала на 1,1 тыс. менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія спыніла рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы Беларусі і ЕС зафіксаваная рэкордная з сярэдзіны красавіка актыўнасць мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


