У Мар’інай Горцы перакрыты тэмпературны рэкорд 120-гадовай даўніны

7 траўня, Позірк. Абсалютны тэмпературны рэкорд дня і 27 лакальных максімумаў перакрытыя ў Беларусі 6 траўня, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.
Найстарэйшы рэкорд пратрымаўся 120 гадоў — у Мар’інай Горцы, дзе паветра прагрэлася да 28,2 градуса (было 28 градусаў 6 траўня 1906 года).
На чатырох станцыях ранейшыя экстрэмумы былі зафіксаваныя больш за 70 гадоў таму — у 1954-м. Гэта — Васілевічы (30,2 супраць 27,9), Гомель (29,9 супраць 27,7), Магілёў (28,8 супраць 27,1) і Мінск (27,3 супраць 26,7).
Новы абсалютны максімум дня складае 30,6 градуса. Такая тэмпература адзначаная ў Лельчыцах. Ранейшы максімум — 29,4 градуса ў Брэсце — быў зафіксаваны 6 траўня 1954 года.
За апошнія чатыры дні (3-6 траўня), паводле падлікаў “Позірку“, на метэастанцыях краіны зафіксавана 57 рэкордаў цяпла. Год таму, наадварот, панавала холаднае надвор’е, з 1 па 12 траўня быў зарэгістраваны 61 тэмпературны антырэкорд.
7 траўня Белгідрамет прагназуе ад 16 градусаў на паўночным захадзе да 30 на паўднёвым усходзе. Рэкорд дня — 30,6 градуса (у 1969 годзе ў Жыткавічах).
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

