Мінск 20:35

Лібер: Рэжым марнуе вялікія грошы на барацьбу з выбарамі ў Каардынацыйную раду

Ілюстрацыя: КР

6 траўня, Позірк. Беларускі рэжым выдаткоўвае вялікія грошы на барацьбу з выбарамі ў Каардынацыйную раду (КР), якія пройдуць з 11 да 17 траўня. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 6 траўня ІТ-спецыяліст, заснавальнік платформаў SVAE (да 11 лютага 2026 года “Новая Беларусь”) і “Тры сланы” Павел Лібер.

“У гэтым, напэўна, найбольшае адрозненне ад выбараў [у КР] 2024 года, таму што мінулым разам таксама былі нейкія DDoS-атакі, аднак гэта былі хутчэй дзяжурныя дзеянні. Гэта значыць, цяпер мы бачым вельмі масіраваныя, прама такога нацыянальнага ўзроўню, я б сказаў, нападкі, якія каштуюць ім шмат грошай“, — адзначыў спікер.

Паводле яго слоў, каманда распрацоўшчыкаў абмяркоўвала пытанне: “Калі ў рэжыму ёсць гатоўнасць сапраўды марнаваць сур’ёзны рэсурс на тое, каб з намі змагацца, значыць, наша задача — паспрабаваць максімальна адцягнуць той перыяд, калі ў іх будзе дастаткова часу вывучыць усе нашы сістэмы”.

“Платформа “Тры сланы” — гэта пляцоўка, дзе можна даведацца ўсю інфармацыю пра выбары, паглядзець інфармацыю аб спісах. У момант выбараў у нас з’явяцца два каналы, мабільны і веб. Першы, як і ў 2024-м, будзе рэкамендаваны людзям за мяжой. Мы не рэкамендуем ставіць яго для тых, хто ў Беларусі”, — падкрэсліў Лібер.

Новаўвядзеннямі ў гэтым мабільным дадатку ён назваў дзве опцыі для верыфікацыі таго, хто галасуе: “Першая опцыя — гэта наш стары сіні пашпарт, другая — беларускі нацыянальны пашпарт, т.зв. пашпарт новай Беларусі. Адпаведна чалавек зможа выбраць, па якім з іх можна прайсці верыфікацыю. Ніякіх іншых дакументаў прымацца не будзе, мы не будзем прымаць ДНЖ, пашпарт замежніка, усё астатняе, таму што ва ўсіх іншых дакументах розныя ідэнтыфікатары і адпаведна наша задача — правільна дэдуплікаваць чалавека, каб не дапусціць магчымасці падвойнага галасавання”.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Гл. таксама па тэме:

Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы ў сваякоў кандыдатаў на выбарах у КР

Падзяліцца: