Ціханоўская: Арменія застаецца рызыкоўнай краінай для беларусаў — рэжым можа выкарыстоўваць яе членства ў СНД для палітычнага пераследу

6 траўня, Позірк. Аб неабходнасці наладзіць практычнае супрацоўніцтва паміж грамадзянскай супольнасцю Беларусі і Арменіі заявіла Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прадстаўнікамі армянскіх НДА і мясцовымі экспертамі ў Ерэване 5 траўня.
Паводле слоў дэмакратычнага лідара, варта распрацаваць больш сумесных праектаў, каб больш беларусаў магло прыехаць сюды і павучыцца ў армян. Аднак для гэтага найперш трэба вырашыць пытанні бяспекі. “Таму што Арменія па-ранейшаму застаецца для нас рызыкоўнай краінай. Пакуль Арменія застаецца ў СНД, існуе рызыка экстрадыцыі [праз агульную базу вышуку]. Ужо былі выпадкі, калі людзей затрымлівалі на просьбу Лукашэнкі — пазней вызвалялі, але рэжым будзе працягваць выкарыстоўваць гэты інструмент. Таму спыненне ўсякага супрацоўніцтва з Мінскам — як палітычнага, так і паміж службамі бяспекі — мае крытычна важнае значэнне“, — падкрэсліла Ціханоўская.
Як заявіла палітык, яна хацела б, каб і Арменія, і Беларусь “больш не жылі ў цені імперый, каб яны сталі часткай еўрапейскай сям’і нацый“. “Я б хацела, каб нашы краіны выбіралі сваіх лідараў шляхам свабодных выбараў — і тут я зайздрошчу Арменіі. Я б хацела, каб нашы народы былі сябрамі, гандлявалі, падтрымлівалі адзін аднаго і ніякі Лукашэнка не змог гэта разбурыць“, — сказала яна.
Паводле слоў Ціханоўскай, беларусаў і армян аб’ядноўвае агульная гісторыя, падобныя праблемы, але таксама і агульныя каштоўнасці — “імкненне жыць у свабодзе і дэмакратыі і быць часткай еўрапейскай сям’і“. “Падзеі апошніх дзён (саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване. — “Позірк“.) паказалі, што Арменія з’яўляецца неад’емнай часткай Еўропы. Я мару пра той дзень, калі Беларусь прыме такую колькасць еўрапейскіх і сусветных лідараў. Гаворка ідзе пра незалежнасць, пра самастойнасць, пра прызнанне“, — падкрэсліла дэмлідар.
Ціханоўская адзначыла, што ў апошнія гады мала гаварыла пра Арменію, але шмат слухала. “Так атрымалася, што мой трэнер па боксе — армянін і ён трымаў мяне ў курсе ўсіх навін. Таму мне асабліва цікава нарэшце ўбачыць усё, пра што я чула: армянскую палітыку, культуру і традыцыі. Я вельмі ўражаная Арменіяй, Ерэванам і яго жыхарамі. Гэта сапраўды свабодная еўрапейская краіна, якой можна ганарыцца. Мяне асабліва ўразіла развіццё прыватнага сектара і малога бізнэсу — менавіта яны робяць гэтую краіну па-сапраўднаму моцнай“, — заявіла палітык.
Мерапрыемства было арганізаванае Фондам Конрада Адэнаўэра і Фондам развіцця дэмакратыі ў Арменіі.
Візіт Ціханоўскай у Арменію праходзіў 4-5 траўня. Яна ўзяла ўдзел у 8-м саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, сустрэлася з кіраўніцтвам краіны, палітыкамі, грамадскімі актывістамі, дала інтэрв’ю мясцовым СМІ.
Гл. таксама па тэме:
МЗС уручыў армянскаму дыпламату ноту пратэсту пасля візіту Ціханоўскай у Ерэван


- ГрамадстваУ рамках справы 19 кур'ераў, затрыманых у Мінскай вобласці, вядома больш за сотню эпізодаў махлярства — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ РНПЦ псіхічнага здароўя чарга на шпіталізацыю пацыентаў з гульнявой залежнасцю — псіхолагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025–2026 гадах на 19 чалавек было накладзена абмежаванне на наведванне гульнявых пляцовак — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні Літва надала статус уцекача 11 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваЖыхары Беларусі сталі менш наведваць кінатэатры і цыркі — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

