Кіраўнік МЗС Украіны: Мы працягнем узаемадзеянне з дэмсіламі Беларусі для забеспячэння рэгіянальнай бяспекі

4 траўня, Позірк. “Зменлівую сітуацыю ў Беларусі“ і “пагрозы бяспецы з боку Расіі, якая выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю” для вайны, абмеркаваў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга са Святланай Ціханоўскай 4 траўня на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕПС) у Ерэване.
“Масква ўсё больш актыўна ўцягвае Беларусь у сваю вайну супраць Украіны, ператвараючы яе ў плацдарм для агрэсіі не толькі супраць нашай краіны, але і супраць Еўропы ў цэлым”, — напісаў Сібіга на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
На яго думку, цяпер “вельмі важна”, каб “беларускі народ не стаў закладнікам рэжыму Лукашэнкі, які нясе поўную адказнасць за садзейнічанне агрэсіі”.
“Мы працягнем узаемадзеянне з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, каб забяспечыць рэгіянальную бяспеку, стабільнасць і будучыню, у якой Беларусь будзе спрыяць міру, а не вайне”, — адзначыў міністр.
Сібіга выказаў упэўненасць у тым, што беларускі народ “абавязкова вызваліцца ад гэтага агрэсіўнага аўтарытарнага рэжыму”, а незалежная і свабодная Беларусь “зойме сваё законнае месца ў еўрапейскай дэмакратычнай супольнасці”.
Раней у гэты дзень Ціханоўская паведаміла пра сустрэчу з Сібігам.
Ціханоўская пяты раз удзельнічае ў саміце ЕПС. Разам з тым гэта яе першы візіт у Арменію.
У сакавіку Сібіга заяўляў, што Украіна “даўно выступае за прыцягненне рэжыму [Лукашэнкі] да адказнасці — як за злачынствы супраць уласнага народа, так і за падтрымку Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны“.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча тры тыдні не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваАб'ём інвестыцый у нематэрыяльныя актывы ў Беларусі "не ўражвае" — кіраўнік дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



