Мінск 16:59

У Воранаўскім раёне маленькая дзяўчынка ўпала ў сажалку, яна ў рэанімацыі

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

27 красавіка, Позірк. Дзяўчынка 2023 года нараджэння змешчана ў рэанімацыю пасля таго, як 25 красавіка ледзь не патанула ў сажалцы-копані ў вёсцы Утканы Воранаўскага раёна (Гродзенская вобласць), паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Паводле слоў маці дзіцяці, каля 13:20 яна знаходзілася ў двары прыватнага дома з дзецьмі — з дачкой і сынам 2021 г.н., аднак, як паведамляе тэлеканал “Гродна”, “адцягнулася на ўборку ў доме”.

“Праз акно яна ўбачыла, што дзеці знаходзяцца каля сажалкі. Маці адразу выбегла да іх і ўбачыла, что дачка ляжыць у вадзе тварам уніз. Жанчына выняла дзіця, паспрабавала аказаць першую дапамогу, затым занесла ў дом і выклікала хуткую”, — паведаміла прадстаўніца ТРВОД Аліна Кабылянская.

Брыгадай хуткай дапамогі дзяўчынка была дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне Воранаўскай ЦРБ, 26 красавіка яе перавялі ў рэанімацыю Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

З пачатку 2025 года на 30 снежня ў Беларусі ад знешніх прычын загінула 106 дзяцей, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў.

У 2024 годзе ад знешніх прычын у краіне загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94). Асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыд, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары.

Падзяліцца: