Медыяпраект “Гадзіннічак цікае” прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”

27 красавіка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 27 красавіка прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” медыяпраект “Гадзіннічак цікае”, вынікае з абноўленага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Датычнымі да яго КДБ назваў аналітыкаў Арцёма Шрайбмана і Рыгора Астапеню, а таксама журналістку і медыяменеджара Яўгеню Сугак.
У рамках “фарміравання” згаданыя ютуб-канал медыяпраекта, яго старонка ў “ЦікТоку”, падкаст на платформе “Эпл”, лагатып у выглядзе “ламанай лініі чорнага колеру на жоўтым фоне”.
На ютуб-канал “Гадзіннічак цікае” падпісана 6,46 тыс. карыстальнікаў. У апісанні пазначана, што “гэта канал, на якім Арцём Шрайбман, Жэня Сугак і Леў Львоўскі разважаюць пра Беларусь і беларусаў”.
Астапеня абвясціў, што пакідае праект на пачатку лета 2025 года. Пасля гэтага сталым сувядоўцам стаў эканаміст Львоўскі.
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на сайце МУС 363 пазіцыі.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала сутачны рэкорд спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі за апошнія паўгода (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ сакавіку колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 9,7 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваВецер перашкаджаў пажарным тушыць агонь на адкрытай пляцоўцы аднаго з прадпрыемстваў МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у студзені — лютым павялічылася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



