Першы блок БелАЭС адключаны ад сеткі — для “прафілактычных работ на абсталяванні”

27 красавіка, Позірк. Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі адключаны ад сеткі, паведаміла ранкам 27 красавіка прэс-служба ядзернага энергетычнага аб’екта.
Сцвярджаецца, што гэта зроблена для “правядзення прафілактычных работ на абсталяванні”. Падрабязнасці не прыводзяцца.
“Радыяцыйны фон у раёне станцыі без змяненняў. Работы выконваюцца для забеспячэння надзейнай эксплуатацыі энергаблока”, — гаворыцца ў паведамленні.
Напярэдадні, у 40-ю гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Міністэрства энергетыкі паведаміла, што БелАЭС — ад моманту падключэння першага блока да энергасістэмы краіны 3 лістапада 2020 года — згенеравала агулам 60 млрд кілават-гадзін электраэнергіі.
Збудаванне Беларускай АЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосені 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
У лістападзе 2025 года стала вядома, што ўлады маюць намер пабудаваць трэці энергаблок БелАЭС (уключыць у энергасістэму плануецца ў 2035–2038 гадах).
Пры гэтым яны не адмаўляюцца ад ідэі збудаваць другую атамную станцыю — ва ўсходняй частцы краіны.

- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ сакавіку колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 9,7 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваВецер перашкаджаў пажарным тушыць агонь на адкрытай пляцоўцы аднаго з прадпрыемстваў МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у студзені — лютым павялічылася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка


