Праз моцны вецер зноў пашкоджаныя аўтамабілі і будынкі, упала больш за 60 дрэў

26 красавіка, Позірк. Восем легкавых аўтамабіляў пашкоджана праз моцны вецер 26 красавіка, паведамляе МНС.
У Мінску пацярпелі тры машыны: на дзве ўпалі элементы аздаблення фасада жылога дома, на адзін — дрэва.
Чатыры аўтамабілі пашкоджана ў Гродзенскай вобласці, адзін — у Брэсцкай (непасрэдныя прычыны не пазначаныя).
У Брэсцкай вобласці і Мінску супрацоўнікі МНС “надавалі дапамогу па зняцці пашкоджаных элементаў канструкцый будынкаў і збудаванняў“.
У сталіцы, а таксама ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях падраздзяленні МНС больш за 60 разоў “рэагавалі для распілоўкі і ўборкі паваленых дрэў“.
Паводле аператыўнай інфармацыі ведамства, людзі не пацярпелі.
Аб моцным ветры парывамі да 24 м/c (86,4 км/г, 9 з 12 балаў паводле шкалы Бафорта, катэгорыя “шторм“. — “Позірк“.) напярэдадні паведаміў Белгідрамет. Папярэджанне дзейнічае 26 і 27 красавіка.
Моцны вецер прынёс прыкметнае пахаладанне. Днём 26 красавіка ішоў снег.
Уначы 27, 28 і 29 красавіка чакаюцца замаразкі да мінус 3-4 градусаў.
23 красавіка ад наступстваў моцнага ветру пацярпелі два чалавекі — 13-гадовая дзяўчынка і 60-гадовы мужчына, а таксама аўтамабілі і будынкі. Урон быў нанесены 16 населеным пунктам.
У той дзень у Слаўгарадзе парывы ветру дасягнулі 29 м/с (104,4 км/г, 11 з 12 балаў паводле шкалы Бафорта, катэгорыя “жорсткі шторм“).
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым знізілася прадукцыйнасць працы, год таму быў рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаНародны саюз Германіі па догляду за ваеннымі магіламі не вядзе дзейнасць у Беларусі пасля прымусовага закрыцця мінскага офіса — МЗС ФРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



