Літва зафіксавала сутачны рэкорд спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі за апошнія паўгода

27 красавіка, Позірк. За мінулыя суткі, 26 красавіка, Літва зафіксавала 50 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, сведчаць даныя Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай краіны.
Праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых даных САДМ паказаў, што гэта рэкордная сутачная колькасць за 177 дзён (больш было толькі 31 кастрычніка 2025 года — 63).
Адметна, што спробы парушэння мяжы за гэты перыяд рэгістраваліся толькі ў 53 днях (1 лістапада — 31 снежня 2025 года — у 14, 1 студзеня — 26 красавіка 2026-га — у 39). Іх колькасць была ў дыяпазоне ад 1 (у 2025 годзе — 10, 11, 12, 16 снежня, у 2026-м — 19, 20 студзеня, 17 красавіка) да 37 (18 красавіка 2026-га).
У астатнія 124 дні актыўнасці на беларуска-літоўскай мяжы не назіралася (47 і 77 спакойных дзён у акрэсленыя адрэзкі 2025 і 2026 гадоў адпаведна).
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


