Мінск 19:15

У акваторыі Мінска знойдзенае цела жанчыны

Фота: ТРВОД

24 красавіка, Позірк. У акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску знойдзенае цела жанчыны (1970 г.н.), паведаміла 24 красавіка Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Паводле звестках арганізацыі, загінулую напярэдадні ўвечары знайшлі прахожыя. Адзначаецца, што жанчына была ў вопратцы. Цела знаходзілася за 10 метраў ад берага.

Раней ТРВОД паведаміла, што на доўгіх выходных (18–21 красавіка) у Беларусі патанула тры чалавекі. Усе — пенсіянеры.

Паводле інфармацыі гэтай арганізацыі, у 2025 годзе зарэгістравана 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).

Ад утаплення загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).

Падзяліцца: