Сенат Польшчы заклікаў неадкладна вызваліць Анджэя Пачобута

22 красавіка, Позірк. Сенат Польшчы пры адсутнасці пярэчанняў 22 красавіка прыняў рэзалюцыю “з нагоды 5-й гадавіны зняволення Анджэя Пачобута — журналіста і лідара польскай меншасці ў Беларусі, лаўрэата еўрапейскай прэміі імя Сахарава”, паведамляецца на старонцы верхняй палаты парламента ў сацыяльнай сетцы Х.
Адзначаецца, што Сенат “заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць яго”.
“Мы заклікаем улады ў Мінску спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітычных вязняў і пачаць палітычны дыялог з апазіцыйнымі сіламі ўнутры краіны і ў эміграцыі з мэтай аднаўлення міру, сацыяльнай стабільнасці, а таксама забеспячэння рэалізацыі еўрапейскіх і дэмакратычных памкненняў беларускага грамадства”, — гаворыцца ў дакуменце.
Паведамляецца, што ў сувязі з прыняццем рэзалюцыі Сенат наведаў кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.
“Для Сената вялікі гонар, што мы можам сёння прымаць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, а таксама змагара за свабоду і дэмакратыю Беларусі”, — заявіла на брыфінгу спікер Сената Малгажата Кідава-Блоньска.
“Ваша дапамога па пытанні палітычных вязняў, па пытанні дэмакратыі ў Беларусі, надзвычай важная і значная. Я за гэта вельмі ўдзячны”, — працытавала Бяляцкага прэс-служба польскага Сената.
Паводле інфармацыі “Вясны”, Бяляцкі на сустрэчы з Кідавай-Блоньскай адзначыў, што “дапамога і салідарнасць” ад польскага грамадства з’яўляецца для беларускіх праваабаронцаў “важным стымулам працягваць працу”.
“Наша сумесная праца, ваша дапамога беларускім уцекачам і ціск на беларускія ўлады з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітычных зняволеных, я перакананы, дадуць свой вынік”, — заявіў кіраўнік “Вясны”.
Журналіст і актывіст неафіцыйнага Саюза паляктаў Анджэй Пачобут быў затрыманы ў сакавіку 2021 года. 8 лютага 2023-га Гродзенскі абласны суд прыгаварыў яго да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём платных паслуг на душу насельніцтва павялічыўся ў 2,3 раза — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале толькі ў Брэсцкай вобласці і Мінску адзначаная дадатная дынаміка ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 3,7% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ першым квартале для шматдзетных пабудавана на 43,8% менш кв. м жылля, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

