Абмежаванні на наведванне лясоў ахапілі амаль дзве траціны раёнаў Беларусі

22 красавіка, Позірк. Колькасць раёнаў Беларусі, дзе дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў, за суткі вырасла на 20 і цяпер складае 74 з 118 (62,7%), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз інфармацыі на інтэрактыўнай мапе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і распальваць там вогнішчы, аднак дазволеныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў (пры забароне наведванне лясоў цалкам выключанае).
Пад абмежаванні трапілі ўсе 17 раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Астравецкі, Ашмянскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі і Шчучынскі.
У Брэсцкай вобласці абмежаванае наведванне лясоў у 15 з 16 раёнаў (93,8%): Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім і Столінскім.
У Мінскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у 18 з 22 раёнаў (81,8%): Вілейскім, Валожынскім, Дзяржынскім, Клецкім, Капыльскім, Крупскім, Лагойскім, Любанскім, Мінскім, Маладзечанскім, Мядзельскім, Нясвіжскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Салігорскім, Старадарожскім, Стаўбцоўскім і Уздзенскім.
У Віцебскай вобласці абмежаванні закранулі 14 з 21 раёна (66,7%) — Бешанковіцкі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Мёрскі, Полацкі, Пастаўскі, Расонскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі і Шумілінскі.
Абмежаванае наведванне лясоў у 10 з 21 раёна (47,6%) Гомельскай вобласці, у прыватнасці ў Брагінскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Акцябрскім, Петрыкаўскім і Хойніцкім.
Ніякіх абмежаванняў па-ранейшаму няма толькі ў Магілёўскай вобласці.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026-га пабудавана кватэр удвая менш, чым пяць гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


