Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Латвіі супрацу ў рамках міжнародных арганізацый

12 сакавіка, Позірк. Пытанні міжнароднай каардынацыі, у тым ліку магчымасці супрацы ў фармаце “Паўночна-Балтыйскай васьмёркі” (North-Baltic eight, NB8) і на пляцоўках ААН абмеркавала з прэзідэнтам Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам 12 сакавіка ў Рызе беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Палітык, паводле інфармацыі яе прэс-службы, падзякавала Латвіі за паслядоўную падтрымку беларусаў і дэмакратычных сіл, у тым ліку за салідарнасць у пытанні палітвязняў, унёсак краіны ў Міжнародны гуманітарны фонд і прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Як паведамляецца, бакі абмеркавалі неабходнасць захоўваць і ўзмацняць ціск на рэжым, у тым ліку праз санкцыйную палітыку, закрыццё схем абыходу абмежаванняў і каардынацыю з партнёрамі; гуманітарны накірунак і падтрымку вызваленых палітвязняў, у тым ліку гатоўнасць дапамагаць людзям пасля выезду з краіны; ролю Беларусі ў вайне РФ супраць Украіны і важнасць далейшай падтрымкі ўкраінскага народа; падтрымку беларускай дыяспары, нацыянальнай ідэнтычнасці і беларускай мовы, а таксама ініцыятыў беларускай супольнасці ў Латвіі.
“Для нас вельмі важна адчуваць, што Латвія побач — і ў падтрымцы палітвязняў, і ў агульнай працы дзеля бяспекі ў рэгіёне. Дэмакратычная Беларусь — гэта частка бяспечнай Еўропы”, — заявіла Ціханоўская па выніках сустрэчы.
NB8 — рэгіянальны фармат супрацы, у які ўваходзяць Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Эстонія. У рамках “васьмёркі” рэгулярна праходзяць сустрэчы прэм’ер-міністраў, міністраў замежных спраў і спікераў парламентаў згаданых краін.
У 2024 годзе Ціханоўская ўзяла ўдзел у арганізаваным па лініі NB8 фестывалі LAMPA у Цэсісе (Латвія).

- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

