Існуе рэальная пагроза далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну — Зяленскі

7 лютага, Позірк. Цяпер існуе рэальная пагроза далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну. Пра гэта, паводле інфармацыі ўкраінскага партала “Главком”, заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі на закрытай сустрэчы з журналістамі.
Дата сустрэчы не называецца, матэрыял апублікаваны 7 лютага.
Паводле інфармацыі медыя, палітык нагадаў, што Расія выкарыстоўвала беларускую тэрыторыю “для паветраных калідораў і тэхнічнай падтрымкі атак, у прыватнасці запускаў дронаў па ўкраінскай энергетыцы”. Асобную небяспеку, сказаў ён, уяўляе новае ўзбраенне, якое “можа з’явіцца ці ўжо часткова з’явілася” на тэрыторыі Беларусі.
Украіна расцэньвае гэта як “сур’ёзную пагрозу і сігнал пра падрыхтоўку да эскалацыі”.
“Мы лічым, што існуюць рызыкі ў выпадку ўцягвання беларусаў у вайну, — цытуе Зяленскага “Главком”. — Увесь гэты час Расія выбудоўвала паветраныя калідоры рознага характару, якімі карысталіся рускія падчас нападаў на нашу энергетыку. Перш за ўсё гаворка ідзе пра ўдарныя дроны. Гэта тэхнічная падтрымка, тэхнічнае абсталяванне на антэнах на тэрыторыі Беларусі, якія дапамагалі дронам”.
“Украіна займалася гэтым пытаннем і знайшла, што зрабіць з некаторымі антэнамі, каб паменшыць маштабы атак супраць нас. Але мы не можам гэтак жа негалосна займацца пытаннем “Арэшніка”, як займаліся пытаннем антэн на тэрыторыі Беларусі. І наш сігнал такі: там ужо цалкам або часткова маецца “Арэшнік”. Падрыхтоўчыя, тэхнічныя работы там выкананыя. Мы гэта дакладна разумеем. І ёсць нашае выкарыстанне ракет па Капусціным Яры, дзе рускія трымаюць адпаведную зброю. Таму такі наш сігнал Беларусі — вас могуць уцягнуць у гэтую вайну, і рускія гэтага хочуць”, — дадаў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны выказаў спадзеў, што “прадстаўнікі апазіцыйных сіл”, у прыватнасці беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, “будуць даносіць да міжнароднай супольнасці інфармацыю пра спробы ўцягнуць іх краіну ў вайну”.
“Мы спадзяемся, што Святлана Ціханоўская ды іншыя прадстаўнікі народа Беларусі будуць казаць еўрапейцам, казаць іншым народам і дзяржавам — а яны шмат сустракаюцца, — што Беларусь уцягваюць у вайну. Таму што “Арэшнік” — гэта ўжо не антэны. Мы зрабілі ўсё, каб антэны не працавалі, і дакладна зробім усё, каб “Арэшнік” нават не пачаў працаваць. Гэта пагроза нам. І мы хочам задзейнічаць усе прылады, каб гэтага не адбылося. Калі ў Расіі атрымаецца цалкам уцягнуць у гэтую вайну яшчэ адну краіну — Беларусь, — гэта будзе вялікая трагедыя”, — сказаў украінскі кіраўнік.
Паводле слоў Зяленскага, Украіна “перадае беларусам розныя сігналы з просьбай не дазволіць уцягнуць сябе ў баявыя дзеянні”, падкрэсліваючы “агульнасць еўрапейскіх каштоўнасцяў і бяспекі рэгіёну”. Поўнае ўцягванне Беларусі ў вайну, канстатаваў ён, “можа стаць вялікай трагедыяй для абодвух народаў”.
Зяленскі нагадаў, што пасля першых ракетных удараў з беларускай тэрыторыі Мінск “перакладаў адказнасць” на РФ. Аднак цяпер, калі “гаворка ідзе пра новыя віды ўзбраенняў і беспілотнікі, патлумачыць іх з’яўленне выключна дзеяннямі расійскіх вайскоўцаў будзе значна складаней”.
Пра тое, што расійскі ракетны комплекс “Арэшнік” завезены ў Беларусь, Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 снежня 2025 года, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе. “Ён у нас з учарашняга дня і заступае на баявое дзяжурства”, — сказаў палітык.
Дэмакратычныя сілы Беларусі лічаць фактарам пагрозы для Еўропы размяшчэнне “Арэшніка” на беларускай тэрыторыі.
Зяленскі і Ціханоўская правялі першыя поўнафарматныя двухбаковыя перамовы, дэмлідар запрошаная ў Кіеў
Спецпрадстаўніком па Беларусі Зяленскі хоча прызначыць "моцнага чалавека"

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаУ 2025 годзе Грузія выслала шэсць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае скарачацца і цяпер ледзь перавышае 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

