Лукашэнка падпісаў указ, які спрашчае шэраг адміністрацыйных працэдур
9 студзеня, Позірк. Указ “па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур” падпісаў 9 студзеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Дакумент прадугледжвае скарачэнне колькасці запытаных дакументаў па больш чым 100 адміністрацыйных працэдурах.
У прыватнасці, пры прадастаўленні дакументаў, якія пацвярджаюць аплату за шэраг працэдур, будзе больш выкарыстоўвацца сістэма АРІП. Значная частка звестак будзе запытвацца дзяржаўнымі органамі самастойна.
Выключаюцца працэдуры, якія страцілі актуальнасць, у тым ліку з прычыны аўтаматызацыі ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі. Так, выключаецца неабходнасць атрымання бацькамі даведак, звязаных з забяспечанасцю дзяцей пуцёўкамі за кошт бюджэтных сродкаў. Адпаведныя звесткі будуць аўтаматычна запытвацца з адзінай сістэмы ўліку такіх дзяцей Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.
Акрамя таго, памяншаюцца тэрміны ажыццяўлення шэрагу адміністрацыйных працэдур. У прыватнасці, скарачаецца з 1 месяца да 20 каляндарных дзён тэрмін выдачы падпісанага акта праверкі ажыццяўлення кансервацыі незавершанага будаўніцтва.
У той жа час замацоўваюцца новыя адміністрацыйныя працэдуры. Напрыклад, гаворка ідзе аб атрыманні згоды органа апекі на адчужэнне жылога памяшкання ў інтарэсах непаўналетняга, які знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні.
У мэтах “узмацнення прававой абароненасці грамадзян” для ажыццяўлення асобных працэдур ўводзяцца дадатковыя дакументы. Сярод іншага гэта закране здзелкі з дзяржаўнай рэгістрацыяй нерухомасці, якія цягнуць ўзнікненне права агульнай сумеснай уласнасці мужа і жонкі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



