Вызваленым палітвязням сабрана амаль 250 тыс. еўра

15 снежня, Позірк. 249.706 еўра ахвяравана вызваленым 13 снежня палітвязням.
Збор абвясціў фонд салідарнасці BySol. Першапачатковая сума складала 123 тыс. еўра, або па 1 тыс. на кожнага вязня.
“Людзей пасля многіх гадоў турмы выціскаюць за межы краіны, дзе яны найбліжэйшым часам сутыкнуцца з праблемамі эміграцыі. <…> Усе сабраныя сродкі мы падзелім пароўну паміж вызваленымі, каб падтрымаць іх у першыя, самыя цяжкія дні эміграцыі”, — гаварылася ў тлумачальнай запісцы фонду.
Было абвешчана, што збор будзе доўжыцца да 31 снежня. Сродкі, не запатрабаваныя да 1 красавіка 2026 года, будуць перададзеныя тым, хто з гэтай групы звярнуўся па дапамогу.
BySol паведаміў, што не спаганяе камісіі, “аднак сума выплат можа быць некалькі меншай — за кошт камісій аплатнай сістэмы і банкаўскіх камісій”.
За першыя 10 гадзін збору было сабрана больш за 200 тыс. еўра.
13 снежня пасля перамоваў у Мінску спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі былі вызваленыя і вывезеныя з краіны 123 палітвязні. Большасць з іх цяпер знаходзіцца ва Украіне.
ЗША заявілі аб зняцці санкцый з беларускіх калійных угнаенняў.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД дасягнула амаль 2 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках першага квартала Беларусь заняла 3-е месца ў ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыі, месяц таму была на 2-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства68% правераных ад пачатку года будоўляў не адпавядала нормам — ДзяржбуднаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



