Пасля прарыву мігрантаў праз тунэль Польшча не фіксуе спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі

15 снежня, Позірк. Цягам трох дзён, якія прайшлі пасля прарыву мігрантаў праз падземны тунэль, з 12 да 14 снежня, Польшча не фіксавала спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу аператыўных звестак памежнай службы суседняй краіны.
12 снежня яна паведаміла, што напярэдадні недалёка ад вёскі Нарэўка ў Падляскім ваяводстве (з беларускага боку вёска Тушэмля Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці) знойдзены тунэль. Уваход у яго знаходзіўся ў лесе за 50 метраў ад мяжы з Польшчай, праходзіў пад дарогай і плотам, выхад быў выкапаны на польскай тэрыторыі за 10 метраў ад плота. Вышыня тунэлю складала 1,5 метра.
Было затрымана больш за 130 нелегальных мігрантаў, пошук астатніх на той момант працягваўся: сістэмы назірання зафіксавалі пранікненне больш за 180 замежнікаў (выніковая колькасць спробаў за суткі 186, аднак невядома, ці толькі ў гэтым месцы або ўздоўж усёй мяжы з Беларуссю).
15 снежня ў эфіры радыё RMF24 намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Чэслаў Мрочак паведаміў, што праз тунэль прайшло каля 100 чалавек, 40 з іх усё яшчэ адшукваецца. Паводле яго слоў, сярод мігрантаў ёсць спецыялісты па будаўніцтве тунэляў: ранейшыя спосабы патрапіць у Еўрасаюз перасталі быць эфектыўнымі.
Іншая актуальная статыстыка даступная падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, калі ласка, карыстайцеся гэтай)


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+