Еўрапарламент будзе дамагацца вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў — Метсола

13 снежня, Позірк. Еўрапарламент (ЕП) “будзе дамагацца вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку журналіста Анджэя Пачобута, якому мы ў аўторак у Страсбургу ўручым прэмію Сахарава“, — заявіла старшыня ЕП Роберта Метсола.
Яна вітала “вызваленне шэрагу палітычных зняволеных” у Беларусі, у тым ліку лаўрэатаў прэміі Сахарава Марыі Калеснікавай і Алеся Бяляцкага, адзначыўшы, што апошні з’яўляецца і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.
“Яны так шмат перажылі. Я жадаю ім сіл, калі яны ўз’яднаюцца са сваімі сем’ямі і блізкімі“, — напісала Метсола.
“Тым, хто застаецца за кратамі: мы не забудзем вас“, — падкрэсліла яна.
Віталі вызваленне беларускіх палітвязняў, якое адбылося 13 снежня, таксама генеральны сакратар Савета Еўропы Ален Берсэ, прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Тэадорас Русопулас, кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, МЗС Чэхіі і інш.
13 снежня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што “ў рамках дасягнутых дамоўленасцяў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і па яго просьбе, у сувязі з адменай незаконных санкцый супраць калійнай галіны Рэспублікі Беларусь, уведзеных адміністрацыяй папярэдняга прэзідэнта ЗША Байдэна, і ў сувязі з пераходам у практычную плоскасць працэсу адмены іншых незаконных санкцый супраць Рэспублікі Беларусь кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб памілаванні 123 грамадзян розных краін, асуджаных паводле законаў Рэспублікі Беларусь за — шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць”.
Большасць з іх была вывезена ва Украіну. Сярод вызваленых няма журналіста і актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута, дачцэ якога 16 снежня ў Еўрапарламенце будзе ўручаная прысуджаная бацьку прэмія “За свабоду думкі“ імя Сахарава.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



