Беларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР

30 лістапада, Позірк. На 16,07% (з 3,4735 да 2,9153 рубля) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі за студзень — лістапад 2025 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 лістапада 2025-га.
На першым месцы паводле вынікаў 11 месяцаў года Расія, дзе долар патаннеў на 23,06% (са 101,6797 да 78,2284 рубля), на трэцім — Таджыкістан — 15,18% (з 10,9325 да 9,2733 самані).
У лістападзе Беларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні курсу долара (-2,08%) пасля Казахстана (-3,31%) і Расіі (-2,83%).
Курс долара да беларускага рубля шмат у чым залежыць ад курсу долара да расійскага: у кошыку валют, да якой Нацбанк у 2009 годзе прывязаў нацыянальную валюту, доля рубля РФ цяпер складае 60%.
Больш падрабязная статыстыка даступная падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+