МЗС прапануе правесці кансультацыі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Літвы

20 лістапада, Позірк. Міністэрства замежных спраў Беларусі прапануе правесці кансультацыі паміж беларускім і літоўскім знешнепалітычнымі ведамствамі — для выпрацоўкі “ўстойлівага механізму працы пунктаў пропуску і прадухілення іх закрыцця ў будучыні”, заявіў 20 лістапада прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў.
“Беларусі і Літве патрэбная мяжа, якая аб’ядноўвае, а не падзяляе. Цяпер усё залежыць ад рашэнняў Вільнюса”, — сказаў спікер МЗС.
Пры гэтым Варанкоў заявіў, што рашэнне Літвы закрыць мяжу з Беларуссю “было прынятае ў аднабаковым парадку, насіла палітызаваны характар і парушала працэдуры, прапісаныя ў міжнародных пагадненнях”.
“Паводле двухбаковага дагавору аб пунктах пропуску апавяшчэнне павінна накіроўвацца загадзя — ад аднаго да пяці дзён, аднак гэтага не было зроблена. Нават цяперашняе рашэнне аб аднаўленні працы пунктаў Шальчининкай і Мядзінінкай (з беларускага боку — Беняконі і Каменны Лог) зноў прынятае з парушэннем вызначаных правіл. Літва ігнаруе міжнародна-прававыя абавязацельствы і не хавае, што можа ў любы момант зноў закрыць мяжу. Гэта стварае рызыкі для тысяч грамадзян і арганізацый”, — сцвярджае прэс-сакратар МЗС.
Пункты пропуску Мядзінінкай і Шальчынінкай на літоўска-беларускай мяжы аднавілі працу апоўначы 20 лістапада (а 1.00 паводле мінскага часу). Вільнюс закрыў пагранпераходы напрыканцы кастрычніка, дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавыя прылёты з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЗлачынствы рэжыму Лукашэнкі ў кантэксце вайны РФ супраць Украіны патрабуюць прыцягнення да адказнасці — Халопіца на рэгіянальным кангрэсе СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

