Беларусаў, якія пражываюць у Польшчы, могуць абавязаць перарэгістраваць аўтамабілі — законапраект

24 верасня, Позірк. Міністэрства інфраструктуры Польшчы распрацавала законапраект, які абавязвае замежнікаў рэгістраваць у краіне аўтамабілі, што ім належаць, паведамляе выданне RMF24.
Удакладняецца, што дакумент прадугледжвае рэгістрацыю транспартных сродкаў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, калі яны знаходзяцца ў Польшчы больш за год.
Пасля рэгістрацыі аўтамабіль аўтаматычна падпадае пад дзеянне польскіх правілаў, уключаючы абавязак праходзіць штогадовы тэхнічны агляд. Паведамляецца, што “ўладальнікам таксама давядзецца пераканацца, што іх транспарт адпавядае польскім тэхнічным стандартам, што ў многіх выпадках можа запатрабаваць дарагога рамонту або мадэрнізацыі”.
У міністэрстве паведамілі, што змены накіраваныя, перш за ўсё, на “павышэнне бяспекі дарожнага руху і ўвядзенне роўных правілаў для ўсіх кіроўцаў”.
Цяпер уладальнікі аўтамабіляў, зарэгістраваных у Польшчы, абавязаныя рэгулярна праходзіць тэхагляд, у той час як “аўтамабілі з-за ўсходняй мяжы могуць ездзіць без такіх праверак цягам многіх месяцаў ці нават гадоў”, гаворыцца ў публікацыі.
Законапраект праходзіць грамадскае абмеркаванне.
Раней абмежаванні для аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ўвялі Літва і Латвія.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


