Расійскія вайскоўцы пакінулі Беларусь пасля ўдзелу ў вучэннях “Захад-2025” — Мінабароны
21 верасня, Позірк. Расійскія вайскоўцы, якія бралі ўдзел у супольных стратэгічных вучэннях “Захад-2025”, пакінулі турыторыю Беларусі, паведамляе Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што яны “сышлі ў пункты пастаяннай дыслакацыі ў Расійскай Федэрацыі”.
Беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2025“ праходзілі 12-16 верасня на палігонах абедзвюх краін, а таксама ў акваторыях Балтыйскага і Баранцава мораў.
“Знакавымі мерапрыемствамі” начальнік Генеральнага штаба Павел Муравейка назваў “планаванне і разгляд прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі“, а таксама “ацэнку і разгортванне ракетнага рухомага комплексу “Ляшчына“ (“Орешник”).
15 верасня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што ў вучэннях “Захад-2025“ бяруць удзел 6 тыс. беларускіх вайскоўцаў і 1 тыс. расіян.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


