Латвія да 8 кастрычніка забараніла палёты ў цёмны час сутак у памежжы з Беларуссю і Расіяй

17 верасня, Позірк. З 18 верасня да 8 кастрычніка паветраная прастора ля межаў з Беларуссю і Расіяй будзе закрытая ў цёмны час дня, паведамляе Міністэрства абароны Латвіі.
Забарона будзе дзейнічаць з 20 да 7 гадзін.
На думку вайсковага ведамства, абмежаванні даюць Нацыянальным узброеным сілам магчымасць “паўнавартасна кантраляваць забароненую зону паветранай прасторы, інтэнсіфікаваць выпрабаванні акустычных сістэм назірання, праводзіць вучэнні з дронамі і супрацьдронавымі сродкамі, разгортваць і навучаць мабільныя баявыя падраздзяленні“.
Пасля ацэнкі рызык уладамі было прынята рашэнне працягнуць абмежаванні толькі ў цёмны час сутак, “калі пагроза з’яўляецца найбольшай“.
11 верасня напярэдадні беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў “Захад-2025“ Латвія закрыла на тыдзень сваю паветраную прастору ля ўсходніх межаў. Забарона тычылася лятальных апаратаў, якія падымаліся на вышыню да 6 тыс. метраў. Пасля ацэнкі рызык прынята рашэнне падоўжыць абмежаванні толькі ў цёмны час сутак, “калі пагроза з’яўляецца найбольшай“.
Падставай для такіх захадаў паслужылі падзеі 10 верасня, калі ў Польшчу масава ўварваліся расійскія дроны — упершыню за тры з паловай гады поўнамаштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны. Частка дронаў прыляцела ў Польшчу праз Брэсцкую вобласць. Варшава заявіла пра “акт агрэсіі”. Для нейтралізацыі БПЛА задзейнічаліся сілы як Польшчы, так і іншых краін НАТО.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў пра 19 парушэнняў паветранай прасторы. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі пазней заявіла аб выяўленні сямі БПЛА і “абломкаў адной ракеты невядомага паходжання”, большая частка знойдзеная ў Люблінскім ваяводстве.
З 2 верасня па 8 кастрычніка ў Латвіі праходзяць комплексныя вучэнні па нацыянальнай абароне “Namejs 2025”.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

