У Варшаве затрыманы беларус, якога шукалі французскія праваахоўнікі

8 верасня, Позірк. 40-гадовага грамадзяніна Беларусі, які адшукваўся на падставе еўрапейскага ордара на арышт, 4 верасня затрымалі супрацоўнікі паліцыі Варшаўскага раёна Сярэдмесце, сталічнай і галоўнай камендатур.
Паліцыя цэнтральнай паліцэйскай акругі Варшавы паведаміла 8 верасня, што беларускі грамадзянін адшукваўся французскім правасуддзем. Ён абвінавачваецца ў сувязях са злачыннай супольнасцю, што займаецца незаконным абаротам наркотыкаў, агнястрэльнай зброі, а таксама адмываннем грошай.
Разам з беларусам затрыманыя трое грамадзян Украіны, якія, паводле версіі паліцыі, дапамагалі яму хавацца.
Паліцыя меркавала, што падазраваныя маглі быць узброеныя, таму, як паведамляецца, вырашальнае значэнне для правядзення аперацыі ў адпаведнасці з распрацаваным планам стаў “фактар раптоўнасці”.
Паводле інфармацыі польскай паліцыі, пасля выканання ўсіх працэсуальных патрабаванняў беларус будзе выдадзены Францыі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



