Польскі перавозчык удвая занізіў кошт увезеных у Беларусь кандытарскіх вырабаў — мытня

2 верасня, Позірк. Польскі перавозчык, рухаючыся транзітам праз Беларусь у Таджыкістан, пазначыў у суправаджальных дакументах няправільныя звесткі пра кошт 14 тон кандытарскіх вырабаў FERRERO, паведаміла 2 верасня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, у грузавіку “Рэно” праз пункт пропуску Казловічы на мяжы з Польшчай транспартаваўся “шакалад, кандытарскія наборы, шакаладна-арэхавая паста, вафлі, бісквітныя пірожныя рэальным коштам каля 400 тыс. рублёў”.
Брэсцкія мытнікі ўчынілі тавару дадатковы кантроль і знайшлі “неадпаведнасць фактычнага кошту да заяўленага”. “Яго заніжэнне ў два разы пацвердзілі і даныя ў дадатковых дакументах, якія былі ў тэчцы ў кіроўцы”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Спроба падмануць мытныя органы зэканоміла б перавозчыку больш за 40 тыс. рублёў на мытных плацяжах. У дачыненні да яго Брэсцкай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 3 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь (недэклараванне або прадстаўленне недакладных даных пра тавары). Цяпер давядзецца даплаціць неабходныя плацяжы, а яшчэ штраф”, — заявіў ДМК.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

