У пятую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў-2020 Германія і Польшча заклікалі вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі

Ілюстрацыя: pixabay.com
9 жніўня, Позірк. Вызваліць усіх палітвязняў заклікала беларускі рэжым знешнепалітычнае ведамства Германіі ў пятую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў-2020.
“У Беларусі за кратамі па-ранейшаму больш за 1.100 палітвязняў — праз пяць гадоў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Яны былі жорстка пакараныя за тое, што выступалі ў падтрымку свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека“, — адзначаецца ў паведамленні МЗС ФРГ.
МЗС Польшчы, “кіруючыся ідэаламі свабоды і салідарнасці“, “пацвярджае сваю падтрымку ўсіх грамадзян Беларусі, якія імкнуцца да аднаўлення вяршэнства права, дэмакратыі і павагі правоў чалавека на сваёй радзіме“. Варшава заклікала беларускія ўлады “вярнуцца да выканання абавязацельстваў, узятых у сувязі з сяброўствам у ААН і АБСЕ, і вызваліць усіх вязняў сумлення, у тым ліку Анджэя Пачобута“. “Гэты жэст будзе спрыяць аднаўленню даверу паміж краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і стабільнасці ва ўсім рэгіёне“, — гаворыцца ў заяве.
Польскі МЗС падкрэслівае, што Беларусь “належыць да еўрапейскай сям’і народаў і шлях да яе ўстойлівага развіцця і росквіту ляжыць перш за ўсё праз Еўропу“.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



