У Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся “ілжывым транзітам”, каб звярнуцца па міжнародную абарону

6 жніўня, Позірк. Польскія памежнікі затрымліваюць беларусаў, што скарысталіся “ілжывым транзітам”, і дастаўляюць у суд, які вырашае, ці будуць яны чакаць вынікаў разгляду просьбы аб міжнароднай абароне ў закрытым лагеры для ўцекачоў, паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк.
“Практыка памежных органаў Польшчы з канца чэрвеня змянілася, — заявіў суразмоўца. — Беларусы, якія не мелі візы, карысталіся так званым “ілжывым транзітам”: ляцелі з адной бязвізавай краіны ў іншую, а падчас транзіту падаваліся ў Польшчы на прытулак. Як правіла, гэта тычыцца вылетаў з Грузіі”.
Найчасцей гэта былі беларусы, у якіх сканчаецца тэрмін дзеяння пашпарта і якія не могуць атрымаць візу, удакладніў Кісляк. Раней у Польшчы ў такіх беларускіх грамадзян прымалі заявы пра наданне прытулку і, як правіла, не затрымлівалі.
“Цяпер усіх затрымліваюць і дастаўляюць у суд, і суддзі ўжо вырашаюць — змяшчаць у закрыты лагер або вызваляць, тады чалавек будзе чакаць рашэння па яго справе на волі. І некалькі чалавек ужо ў лагеры”, — адзначыў беларускі праваабаронца.
Кісляку вядома пра чатыры такія выпадкі з 24 чэрвеня. Двое беларусаў цяпер знаходзяцца ў закрытым лагеры для мігрантаў, двое — на волі на падставе рашэння суда. “Органы памежнай аховы кажуць, што беларусы інструменталізуюць права на прытулак”, —падкрэсліў суразмоўца.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

