На рэсурсах брэнда Belaruskicry з’явілася папярэджанне пра прызнанне яго “экстрэмісцкім фарміраваннем”

26 ліпеня, Позірк. На інтэрнэт-рэсурсах ювелірнага брэнда Belaruskicry 26 ліпеня з’явілася папярэджанне пра прызнанне яго “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
У прыватнасці, на старонках у “Фэйсбуку” і “Інстаграме” размешчанае аднолькавае паведамленне на беларускай мове: “Сёння Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем у Беларусі. Што гэта значыць: падпіска можа лічыцца ўдзелам у экстрэмісцкай групе, рэпосты і скрыны — падстава для крымінальнай адказнасці, кантэнт у тэлефоне — рызыка затрымання”.
На галоўнай старонцы сайта па-руску сцвярджаецца, што “інфармацыйная прадукцыя Belaruskicry прызнаная экстрэмісцкай”, “кіраўнікі крамы — члены экстрэмісцкага фарміравання”. “Будзьце асцярожныя! Рэкамендуецца адмовіцца ад паслуг гэтага брэнда”, — гаворыцца ў паведамленні (пераклад “Позірку”). Усе старонкі — уключаючы каталог, кантакты, умовы аплаты і дастаўкі — пустыя.
Стыль паведамлення, а таксама дысфункцыянальнасць сайта даюць падставы меркаваць, што рэсурс маглі мадыфікаваць не яго ўладальнікі.
У спісе “экстрэмісцкіх матэрыялаў” на сайце Міністэрства інфармацыі, а таксама пераліку “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на сайце МУС няма згадак пра брэнд Belaruskicry або яго рэсурсы.
Аўтарам упрыгожанняў, якія выходзяць пад згаданым брэндам, з’яўляецца беларуска Аляксандра Куркова, якая пакінула радзіму пасля пратэстаў 2020 года.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства6 траўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЛібер: Рэжым марнуе вялікія грошы на барацьбу з выбарамі ў Каардынацыйную раду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНайстарэйшаму ветэрану ВАВ у Беларусі 106 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваРассельгаснагляд зноў не прапусціў з Беларусі еўрапейскія грушы, гэтым разам іх везлі пад выглядам пенапластуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

