“Белэнерга”: За 10 ліпеня энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне ў больш як 600 населеных пунктах

11 ліпеня, Позірк. За 10 ліпеня энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне ў больш як 600 населеных пунктах, паведамляе дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне “Белэнерга”.
“Праз зрух навальнічнага фронту па тэрыторыі Беларусі ў начны час сутак большая частка адключэнняў прыпала на раніцу, — гаворыцца ў паведамленні. — Паводле даных на 09:00 11 ліпеня работы па аднаўленні электразабеспячэння вядуцца ў 167 населеных пунктах, пераважна ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцях”.
Адзначаецца, што задзейнічана 171 брыгада і 128 адзінак тэхнікі. Часовую падачу электрычнасці забяспечваюць 12 дызель-генератарных установак, “у дапамогу Магілёўскаму рэгіёну прыцягнутыя адмыслоўцы з усіх абласцей Беларусі”.
Паводле папярэдняй інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, адным з найбольш пацярпелых ад непагадзі стаў Клімавіцкі лясгас (Магілёўская вобласць). Там пацярпела каля 300 гектараў лесу, сітуацыя патрабуе “правядзення суцэльных санрубак”.
Агулам, паводле аператыўных даных ведамства, у Магілёўскай вобласці “пад суцэльныя санрубкі пойдзе не менш як 1.800 га лесу”. Абследаванні ляснога фонду працягваюцца, “дакладныя лічбы будуць вызначаныя пазней”.
Прэс-служба МНС паведаміла, што ў выніку праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру да 25 метраў на секунду 10 ліпеня ў Мінскай вобласці пацярпела два населеныя пункты — вёска Ганчароўка (Смалявіцкі раён) і горад Жодзіна, у якіх пашкоджаныя дахі 9 жылых дамоў і 7 гаспадарчых пабудоў.
Зафіксавана 318 выпадкаў падзення дрэў (У Мінскай вобласці — 233, Магілёўскай — 52, Гомельскай — 16, Віцебскай — 6, у Мінску — 11), у выніку чаго пашкоджана 13 аўтамабіляў (у Мінску — 5, Жодзіна — 4, Барысаўскім і Мінскім раёнах Мінскай вобласці — 2 і 1 адпаведна, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці — 1).
У Мінску з 16:30 да 18:00 праз дождж было падтоплена 15 участкаў дарог, падвалы аднаго прыватнага і аднаго шматкватэрнага жылых дамоў, фіксаваліся спыненні руху.
“Пацярпелых няма. Работнікамі МНС праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы дрэў, што ўпалі, і ліквідацыі наступстваў падтапленняў”, — паведаміла МНС.
Паводле інфармацыі прадпрыемства “Мінскэнерга”, на 22:00 работы па аднаўленні электразабеспячэння працягваліся ў 19 населеных пунктах Мінскай вобласці.
У Мінску праз залеву былі зарэгістраваныя падтапленні ў Цэнтральным, Савецкім і Партызанскім раёнах, паведамляла напярэдадні МНС.
“Мінсктранс” заяўляў пра спыненне дзясяткаў маршрутаў грамадскага транспарту праз падтапленне на вул. Казлова, Акадэмічнай і Батанічнай у кірунку праспекта Незалежнасці, на пр. Партызанскім, вул. Ванеева ды іншых.
Паводле даных Белгідрамета, 11 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с (у асобных раёнах 21–24 м/с), месцамі ў дзённы час град.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

