У Мінску падтапленні з-за залевы

10 ліпеня, Позірк. У Мінску з-за залевы зарэгістраваныя падтапленні ў Цэнтральным, Савецкім і Партызанскім раёнах, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Таксама зафіксавана шэсць выпадкаў падзенняў дрэў у Заводскім, Цэнтральным і Маскоўскім раёнах.
Работнікі МНС аказваюць дапамогу па іх уборцы. У месцы падтапленняў накіравана спецыяльная тэхніка.
“Мінсктранс” паведамляе аб спыненні дзясяткаў маршрутаў грамадскага транспарту з-за падтаплення на вул. Казлова, Дарашэвіча, Акадэмічнай і Батанічнай у напрамку праспекта Незалежнасці, на пр. Партызанскім, вул. Ванеева і іншых.
Узнік збой у перадачы інфармацыі аб прыбыцці транспартных сродкаў на прыпыначныя пункты па кароткім нумары 488 праз аператара мабільнай сувязі А1 у рэжыме танальнага набору кода прыпыначнага пункта. Вядуцца тэхнічныя працы па наладцы працы сервісу, гаворыцца ў рэлізе.
Некаторыя вуліцы сталіцы заведзены. Тэлеграм-каналы публікуюць відэа, на якім на размешчанай у цэнтры вул. Рэвалюцыйнай, а таксама на мосце праз Свіслач на вул. Янкі Купалы рухаецца вада вышынёй некалькі сантыметраў.
Заторы ў Мінску, паводле звестак сэрвісу “Яндекс Карты”, складаюць дзевяць балаў.
Сталічная ДАІ папярэдзіла вадзіцеляў аб абцяжараным руху па вул. Коласа, Леніна, Гарадскі Вал, Арлоўскай, Казлова, Сурганава, Акадэмічнай, Кальварыйскай, Нямізе, Даўгінаўскім тракце, пр. Незалежнасці, Пераможцаў, Партызанскім.
Белгідрамет папярэджвае аб навальніцах і градзе па ўсёй рэспубліцы да 21.00. На 11 ліпеня ў Беларусі прадоўжаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Як паведамлялася, падзенне дрэва падчас непагадзі прывяло да гібелі жанчыны ў Магілёве.
Ад паваленых непагаддзю дрэў у горадзе пацярпелі таксама чатыры чалавекі, у іх ліку падлетак 2010 года нараджэння, яны шпіталізаваны.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка

