Тры чалавекі пацярпела пры спробе патушыць пажар у дзіцячым лагеры ў Маладзечанскім раёне

Відэа: прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"
6 ліпеня, Позірк. На пажары ў аздараўленчым лагеры ў Маладзечанскім раёне (Мінская вобласць) 6 ліпеня пацярпела тры чалавекі з ліку персаналу ўстановы, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле даных ведамства, яны атруціліся прадуктамі гарэння, спрабуючы ўласнымі сіламі тушыць узгаранне. Пасля агляду медыкамі пацярпелых шпіталізавалі з адпаведным дыягназам.
Інфармацыя пра пажар у дзіцячым лагеры з’явілася каля 17:00, тады прэс-служба МНС паведаміла, што ніхто не пацярпеў.
Паводле звестак ведамства, у спальным корпусе гарэла маёмасць. Узгаранне ліквідавалі пажарныя, эвакуацыю ж правёў персанал лагера. Пасля гукавога апавяшчэння работнікі лагера вывелі 132 чалавекі, у тым ліку 120 дзяцей.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Грамадства
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Грамадства
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–20 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 55 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

