Украіна рыхтуе стратэгію адносін з Беларуссю, плануецца ўзмацніць супрацоўніцтва з дэмсіламі — Сібіга

19 жніўня, Позірк. Міністэрства замежных спраў Украіны рыхтуе стратэгію двухбаковых адносін з Беларуссю. Пра гэта заявіў кіраўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Сібіга, выступаючы 19 жніўня ў Вярхоўнай Радзе.
Паводле яго слоў, якія перадае “Укрінформ”, дакумент неўзабаве будзе прадстаўлены на пасяджэнні парламенцкага камітэта па пытаннях знешняй палітыкі і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
Міністр сцвярджае, што беларускі кірунак “працягвае прадстаўляць пагрозу як для ўкраінскай, так і для еўрапейскай бяспекі”.
Сібіга падкрэсліў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі павінен быць прыцягнуты да адказнасці за ўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны.
“Мы структуравалі падыходы ў рамках нашай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, — заявіў кіраўнік МЗС. — Мы наладзілі належнае супрацоўніцтва з [беларускімі] дэмакратычнымі сіламі, я ў міністэрстве прызначыў амбасадара па асаблівых даручэннях, адказнага за гэты кірунак, і мы інстытуцыйна будзем яго ўзмацняць”.
29 траўня Сібіга заявіў пра “асіметрыю” ў адносінах Украіны і Беларусі. У прыватнасці, “асіметрычным крокам” Украіны ў дачыненні да Беларусі ён лічыць той факт, што, “калі Лукашэнка выступіў з даволі дзіўнай прапановай кантактаў на ўзроўні лідараў”, у Кіеў была запрошаная Святлана Ціханоўская.
“Нам ёсць з кім гаварыць. Палітыка ў дачыненні да Беларусі становіцца сістэмнай. Прызначаны амбасадар МЗС па асаблівых даручэннях”, — адзначыў міністр.
22 траўня Сібіга назваў “вельмі дзіўнай” прапанову Лукашэнкі сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, якая прагучала днём раней. Ён заявіў, што ў Кіеве працягваюць лічыць Лукашэнку саўдзельнікам злачынства супраць Украіны і патрабаваць яго пакарання. Адначасова ён анансаваў візіт ва Украіну Ціханоўскай, які адбыўся 25–26 траўня.
Каментуючы планы Украіны на беларускім трэку, ён падкрэсліў, што лічыць роднаснымі гістарычныя мэты Украіны і Беларусі. “Мы павінны дапамагчы Беларусі стаць еўрапейскай калегай, таму што Беларусь — гэта таксама Еўропа”, — растлумачыў міністр.
Гл. таксама:

- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБольш за палову аб'ёму ВУП забяспечылі з пачатку года Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–18 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

