Беларусаў турбуе нездавальняючы стан дзіцячых пляцовак — КДК па выніках гарачай лініі з насельніцтвам

18 жніўня, Позірк. Жыхароў Беларусі турбуе якасць прыдваровых тэрыторый — дзіцячых пляцовак і дарог, паведаміў Камітэт дзяржкантролю па выніках гарачай лініі з насельніцтвам.
Адзначаецца, што пытанні грамадзян прымаліся па нумары 191 і ў чат-бот тэлеграм-канала КДК.
Прэс-служба ведамства прыводзіць прыклад: “Жыхары дома №15 па вул. Дзенісенкі ў Гомелі (уведзены ў эксплуатацыю ў снежні 2025-га) распавялі пра адсутнасць дзіцячых гульнявых пляцовак, скрыняў і лавак каля дома”.
Пра “неналежнае ўтрыманне дарожна-вулічнай сеткі, а таксама неабходнасць яе рамонту” паведамілі кантралёрам жыхары “амаль двух дзясяткаў населеных пунктаў”.
У аграгарадку Бродніца Іванаўскага раёна (Брэсцкая вобласць) патрабуецца “асфальтаванне шэрагу вуліц”, у Барысаве па вул. Дняпроўскай каля дома № 29 “ёсць ямы”, у Мінску “прасеў тратуар па вул. Маршала Лосіка”, гаворыцца ў паведамленні.
Усяго, як заяўлена, ведамства прыняло больш за 170 паведамленняў.
Гл. таксама:
Пракуратура зноў выявіла ў Мінску небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі
Пракуратура выявіла шэраг парушэнняў на дзіцячых пляцоўках у Клімавічах
Для прывядзення ў парадак дзіцячых пляцовак у Крычаве спатрэбілася ўмяшанне КДК

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–18 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год запасы прампрадукцыі на складах выраслі на 1,7%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

