Мінск 17:11

У Паставах патануў мужчына

Фота: ТРВОД

18 жніўня, Позірк. Пра ўтапленне мужчыны ў Паставах (Віцебская вобласць) паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Адзначаецца, што 17 жніўня ў 20:30 цела загінулага вынята мясцовымі жыхарамі з вадаёма-копані на тэрыторыі прыватнага домаўладання.

“Мужчына займаўся пакосам травы паблізу вадаёма-копані на тэрыторыі суседняга домаўладання”, — гаворыцца ў паведамленні.

Узрост патанулага не паведамляецца.

У сярэдзіне ліпеня “Позірк” паведамляў, што, паводле даных МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025 годзе — 282 (12).

Летась доля патанулых у афіцыйны купальны сезон (з 1 траўня па 30 верасня), склала 56% (дзеці — 58%). 59% ахвяр перад утапленнем знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення.

Падзяліцца: