Мінск 13:17

Беларуськалій паведаміў аб гібелі горнага майстра ад абвальвання парод

Ілюстрацыя: profmedia.by

18 жніўня, Позірк. Ад траўмаў, атрыманых у выніку абвальвання парод даху, у салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы памёр горны майстар, паведамляе “Беларуськалій“.

Інцыдэнт здарыўся 17 жніўня на рудніку 2-га рудаўпраўлення. Майстар (называецца яго імя — Дзмітрый Пятровіч) аглядаў горныя выпрацоўкі лавы.

Створана камісія, якая “расследуе абставіны і прычыны няшчаснага выпадку”.

6 жніўня на 4-м рудаўпраўленні прадпрыемства загінуў 29-гадовы слесар Раман Рысевіч. Следчы камітэт паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы па арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

11 чэрвеня на рудніку 3-га рудаўпраўлення загінуў 50-гадовы мацавальнік, яшчэ два чалавекі атрымалі траўмы — 34-гадовы трактарыст участка і 18-гадовы навучэнец каледжа. Была распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 303 КК (парушэнне правілаў бяспекі горных або будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Падзяліцца: