Мінск 18:26

МУС прадухіліла вываз у “суседнюю дзяржаву” чарговай партыі металу

18 жніўня, Позірк. Аб прадухіленні вывазу з Беларусі буйной партыі металу паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.

Груз перавозіўся ў ў аўтамабілі DAF пад кіраваннем 54-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, адзначае ведамства.

“Падчас агляду паўпрычэпа міліцыянеры выявілі каля 19 тон лому чорных і каляровых металаў на агульную суму звыш 130 тыс. рублёў без суправаджальных дакументаў. Кіроўца прызнаўся, што нелегальна скупляў сыравіну на тэрыторыі Беларусі для наступнай здачы ў пункт прыёму ў суседняй дзяржаве”, — гаворыцца ў паведамленні.

На кіроўцу складзены адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя грузу.

16 жніўня МУС таксама паведаміла аб прадухіленні вывазу партыі металу.

Адзначалася, што супрацоўнікі ведамства спынілі ў Мінскай вобласці грузавік, якім “кіраваў 39-гадовы жыхар суседняй краіны”.

“Падчас агляду транспартнага сродку міліцыянеры выявілі каля 19 т лому каляровага металу на агульную суму амаль 30 тыс. рублёў. Дакументаў на груз у кіроўцы не аказалася. Ён прызнаўся, што з мінулага года скупляў каляровы метал на тэрыторыі Беларусі для наступнай здачы ў пункт прыёму ў сябе на радзіме”, — гаварылася ў паведамленні.

Фармулёўку аб “суседняй краіне” беларускія сілавыя ведамствы выкарыстоўваюць рэгулярна, каб не ўказваць на прыналежнасць фігурантаў правапарушэнняў да Расіі.

Гл. таксама:

МУС паведаміла аб прадухіленні вывазу ў РФ партыі металу — грузавік спынялі з удзелам АМАПу

Прадухілены вываз у Расію чарговай партыі каляровых металаў

МУС спыніла спробу вывазу ў Расію буйной партыі каляровых металаў

Падзяліцца: