Мінабароны паведаміла пра пачатак вучэнняў у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях

18 жніўня, Позірк. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях праводзяцца двухбаковыя батальённыя тактычныя вучэнні, паведаміла Міністэрства абароны.
У манеўрах удзельнічаюць падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандавання — 6-я (дыслакуецца ў Гродне) і 11-я (Слонім Гродзенскай вобласці) асобныя гвардзейскія механізаваныя брыгады.
Мэтай вучэнняў, як адзначаецца, з’яўляецца “ўдасканаленне навыкаў штабоў і камандзіраў у кіраванні падраздзяленнямі пры вядзенні баявых дзеянняў”.
У цяперашні час вайскоўцы “адпрацоўваюць дзеянні ва ўмовах непасрэднага проціборства”.
Паводле слоў кіраўніка вучэнняў палкоўніка Івана Бычака, падраздзяленні 6-й брыгады прыступілі да “абсталявання батальённага раёна абароны і арганізацыі сістэмы агню”.
У той жа час байцы 11-й брыгады “здзяйсняюць марш і вылучаюцца ў зыходныя раёны для правядзення наступу”.
Акрамя таго, у рамках вучэння запланавана адпрацоўка “пераадолення воднай перашкоды, а таксама ўчасткаў мінных загарод”.
“Асаблівая ўвага будзе нададзена практычным дзеянням па барацьбе з беспілотнымі лятальнымі апаратамі”, — падкрэсліў Бычак.
3 чэрвеня ў Маскве на пасяджэнні Савета міністраў абароны краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў аб верагодным нападзе “калектыўнага захаду” на Беларусь і Расію.
26 чэрвеня на IV “Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе” ў Мінску ён абвінаваціў еўрапейцаў у “нацысцкім менталітэце” і падрыхтоўцы да вайны.
Таксама Хрэнін і іншыя прадстаўнікі сілавога блока рэгулярна заяўлялі аб актыўных вучэннях краін НАТО ля беларускіх межаў.
Пры гэтым 22 ліпеня падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку Хрэнін заявіў аб спакойнай ваенна-палітычнай абстаноўцы вакол Беларусі і “адсутнасці прыкмет падрыхтоўкі да актыўных дзеянняў з боку суседніх дзяржаў”.
“Адсочваючы дзейнасць узброеных сіл краін НАТО, мы не бачым вялікай актыўнасці. У сумежных краінах праходзіць мінімальная колькасць вучэнняў — усяго адна, мінімальная колькасць палётаў. Таму мы і лічым, што абстаноўка вакол Беларусі стабільная, і нейкай пагрозы, напружання, падрыхтоўкі да раптоўнага нападу мы не бачым”, — сказаў міністр.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. На тэрыторыі Беларусі практычна ў рэжыме нон-стоп праходзяць вайсковыя вучэнні.

- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–18 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год запасы прампрадукцыі на складах выраслі на 1,7%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБольш за 300 беларускіх школ пераходзяць на працу ў аўтаматызаванай сістэме "Электронная школа“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

