Ціханоўскі папрасіў Трампа дапамагчы вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі (дапоўнена)

22 чэрвеня, Позірк. Дапамагчы вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі папрасіў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Сяргей Ціханоўскі на прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе 22 чэрвеня.
Муж беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, які правёў у няволі больш за пяць гадоў, падзякаваў усім, хто “набліжаў дзень вызвалення”, у тым ліку “ўсім дыпламатам і палітыкам ЗША”, якія зрабілі яго вызваленне магчымым.
“У першую чаргу прэзідэнту [Дональду] Трампу. Прэзідэнт Трамп зараз мае такую моц і магчымасць, калі ён можа адным словам вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі. І я прашу яго зрабіць — сказаць гэтае слова”, — звярнуўся Ціханоўскі да амерыканскага лідара.
На працягу прэс-канферэнцыі відэаблогер некалькі разоў закранаў гэтую тэму. Звяртаючыся да журналістаў, ён адзначыў: “Цяпер (паверце, гэта не проста словы), у найбліжэйшы месяц усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі могуць выйсці на волю. Усе — у найбліжэйшы месяц. У тым ліку гэта зараз залежыць ад вас”.
“Калі ласка, я вас прашу, данясіце інфармацыю. Дональд Трамп адным словам цяпер рэальна можа гэта ўсё вырашыць: “Давайце людзей адпусцім”. Паглядзіце на мяне. Яны (палітвязні. — “Позірк”.), можа, так і не выглядаюць, не плачуць, але, паверце, яны таксама такое прыкладна адчуваюць. Колькі там такіх яшчэ? Выпусціце, дапамажыце, вы можаце зараз, Трамп можа адным словам… Я клянуся, я гэта ведаю. Ён можа, калі ласка…” — не стрымліваючы слёз, папрасіў Ціханоўскі.
Пасля ён яшчэ раз папрасіў прадстаўнікоў СМІ штодня спрабаваць “дагрукацца” да Трампа, каб ён вырашыў гэтае пытанне.
“Я вам скажу, што там (унутры рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. — “Позірк”.) ужо да гэтага падыходзіць. І КДБ гэта казаў, і з іншых крыніц. Проста вось менавіта цяпер [трэба звяртацца да Трампа] і ўсім. Паверце, гэта рэальнасць. Зрабіце гэта, дагрукайцеся. <…> Калі Трамп [запатрабуе вызваліць палітвязняў], ён (Лукашэнка. — “Позірк”.) проста можа ў адзін дзень выпусціць усіх. Але, хутчэй за ўсё, будзе вось так: па 40 чалавек [выпускаць] — і ён выкіне іх усіх [за мяжу]”, — дадаў Ціханоўскі.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

