Беларусь заняла пятае месца па росце спажывецкіх цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію

20 красавіка, Позірк. Беларусь з паказчыкам 2,79% заняла пятае месца па росце спажывецкіх цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.
У першай чацвёрцы: Казахстан (3,9%), Малдова (3,68%), Украіна (3,5%) і Літва (2,8%).
Далей: Расія (2,71%), Азербайджан, Эстонія (па 2,3%), Латвія (2,2%), Узбекістан (2,1%), Арменія (2%), Грузія (1,9%), Кыргызстан (1,8%), Таджыкістан (1,3%). Туркменістан не публікуе звесткі аб дынаміцы спажывецкіх цэн.
За апошні месяц па назапашанай з пачатку года інфляцыі Беларусь апярэдзіла Расію і Эстонію, прапусціла наперад Украіну.
У сакавіку цэны ў Беларусі павялічыліся на 0,76% — шостае месца пасля Украіны (1,5%), Казахстана (1,3%), Грузіі (1,1%), Латвіі і Узбекістана (па 0,9%).
Сакавіцкая інфляцыя ў Польшчы склала 0,2%, з пачатку года — 1,5%.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



