Салідарнасць Беларусі і В’етнама стварае “цвёрдую аснову” для большай супрацы, лічыць Лукашэнка

2 верасня, Позірк. Для абароны і захавання “самабытнасці, нацыянальнага суверэнітэту і незалежнасці, эфектыўнага адказу на знешнія выклікі” сёння неабходныя “салідарнасць, падтрымка і давер паміж краінамі”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 2 верасня генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В’етнама, прэзідэнта краіны То Лама з Днём незалежнасці.
“Менавіта такі падыход да развіцця палітычнага дыялога дэманструюць Мінск і Ханой, што стварае цвёрдую, надзейную аснову для паспяховага пашырэння двухбаковай супрацы па ўсіх напрамках”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і В’етнамам усталяваныя 24 студзеня 1992 года. Беларускае гандлёвае прадстаўніцтва ў Ханоі было пераўтворана ў амбасаду ў снежні 1997 года, в’етнамская дыпмісія ў Мінску адкрылася напрыканцы 2003-га.
У снежні 2023 года ў Хашыміне адкрыта генеральнае консульства Беларусі.
Паводле даных МЗС, тавараабарот Беларусі і В’етнама ў 2021 годзе склаў 200,3 млн долараў (беларускі экспарт — 92,9 млн, в’етнамскія пастаўкі — 107,4 млн, адмоўнае сальда — 14,5 млн). Актуальных звестак у адкрытым доступе няма.


- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў красавіку, чацвёртае — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

