У Светлагорскім раёне загінуў 53-гадовы пілот мотадэльтаплана

Фрагменты мотадэльтаплана пасля падзення
Скрыншот: відэаматэрыял СК
30 жніўня, Позірк. Пра гібель у Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць) 53-гадовага мотадэльтапланерыста паведаміла 30 жніўня прэс-служба Следчага камітэта.
Трагічны выпадак здарыўся непадалёк ад аграгарадка Чыркавічы ўвечары 29 жніўня. Паводле інфармацыі следства, жыхар Светлагорска папрасіў знаёмага з Гомеля пратэставаць яго мотадэльтаплан.
Неўзабаве пасля ўзлёту лятучы апарат пацярпеў крушэнне. Пілот “атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны, уначы ён памёр”.
27 жніўня 2023 года СК паведамляў пра падзенне мотадэльтаплана ў Вілейскім раёне (Мінская вобласць), у выніку чаго загінулі мужчыны, што ляцелі на ім (24 і 54 гады).
Стужка навін
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



