КР узгадніла кандыдатуры Астапенкі, Кабанчука і Ворыхавай на пасады ў АПК

15 жніўня, Позірк. Па выніках слуханняў 14 жніўня Каардынацыйная рада (КР) узгадніла прызначэнне трох кандадатаў на пасады ў Аб’яднаным пераходным кабінеце (АПК).
Як паведамляецца ў тэлеграм-канале КР, на пасаду прадстаўніка АПК па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве рэкамендаваны Уладзімір Астапенка, па моладзевай палітыцы — Маргарыта Ворыхава, па абароне і нацыянальнай бяспецы — Вадзім Кабанчук.
Спікер КР Анжаліка Мельнікава назвала прынятае рашэнне “важнай падзеяй”, якая “рэальна дэманструе высокую і адказную ролю Каардынацыйнай рады як прадстаўнічага органа”.
“Гэта дэманструе і ўзмацненне ўзаемадзеяння беларускіх дэмакратычных сіл. Я ўпэўненая, што нашыя структуры будуць і далей працаваць разам плённа і эфектыўна для дасягнення агульных мэтаў”, — адзначыла яна.
Былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Кабанчук, дарадца Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Ворыхава і в.а. прадстаўніка па замежных справах Астапенка прызначаны кіраўніцай АПК Святланай Ціханоўскай на згаданыя пасады 3 жніўня ў Вільнюсе на канферэнцыі “Новая Беларусь”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаПрадстаўніцтва дэмсіл заклікае ўлады Украіны адкласці ўступленне ў сілу дакумента, які зробіць нелегальным знаходжанне ў краіне беларусаў з часовымі ВНЖМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выслана чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка

