Барэль пацвердзіў “нязменную падтрымку” тых, хто выступае за свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь
29 чэрвеня, BPN. У сувязі з узмацненнем рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль падчас адкрыцця ў Брусэлі першай сустрэчы Кансультатыўнай групы Беларусь — ЕС “пацвердзіў нязменную падтрымку Еўрасаюзам усіх тых, хто мужна выступае за свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь “. Пра гэта паведамляе прэс-служба Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
“Выступаючы ў якасці пляцоўкі для дыялогу паміж ЕС і прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, кансультатыўная група забяспечыць абмен інфармацыяй аб сітуацыі ў краіне і дапаможа фармаваць далейшыя дзеянні ЕС у падтрымку свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай Беларусі”, — зазначаецца ў паведамленні.
На першай сустрэчы 29 чэрвеня прадстаўнікі ЕС і Беларусі “абмяняліся думкамі аб пагаршэнні сітуацыі з правамі чалавека ў краіне”, абмеркавалі пагаршэнне ўмоваў утрымання палітвязняў, “асудзілі саўдзел Беларусі ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны”, а таксама “ўзмацненне ядзернай рыторыкі рэжыму, якая яшчэ больш пагражае суверэнітэту краіны”.
“Пасля фальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года ЕС выдзеліў больш за 100 млн еўра на падтрымку беларускага народа, у тым ліку праваабарончых арганізацый, грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, устаноў культуры, а таксама малых і сярэдніх прадпрыемстваў”, — зазначаецца ў паведамленні. Пры гэтым ЕС “па-ранейшаму гатовы актываваць” план фінансавай дапамогі ў памеры 3 млрд еўра на падтрымку дэмакратычнай Беларусі”, як толькі яна ўстане на шлях дэмакратычных перамен.
Святлана Ціханоўская, якая ўдзельнічала ў сустрэчы, прапанавала разгледзець ідэю прызначэння спецыяльнага прадстаўніка ЕС па Беларусі.
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка



