Лукашэнка аб сыходзе “Макдональдса” з Беларусі: Дзякуй табе божа, што сыходзіць
18 лістапада, BPN. Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў ужываць айчынныя прадукты і выказаў задавальненне тым, што з рынку краіны сыходзіць амерыканскі брэнд “МакДональдс”.
Ён сказаў 18 лістапада на сустрэчы з аграрыямі ў Мінску: “Я яшчэ раз вас заклікаю: ешце, спажывайце сваё, не кідайцеся на заморскае. Гэта сёння актуальна гучыць, таму што некаторыя, асабліва сярод моладзі, ды і, напэўна, сярэдняга ўзросту, можа , і старэйшага, сталі ахаць і вохкаць: “Ах, “МакДональдс” сыходзіць. Я думаю: дзякуй табе божа, што сыходзіць”.
Лукашэнка падкрэсліў, што месца “МакДональдса”, “дзе працуюць нашы людзі, спажываецца наш тавар, павінны заняць беларусы, ніхто іншы”.
“Мы самі павінны рабіць тое, што рабіў гэты “МакДональдс”, калі камусьці трэба, і нават лепш. У нас што, булачку напалову не могуць разрэзаць і ўпіхнуць у гэтыя дзве палоўкі кавалачак мяса, бульбу і салату? Божа, хто гэта спажывае, не ведаю”, — сказаў Лукашэнка.
У Беларусі працуе 25 рэстаранаў “МакДональдс” у шасці гарадах. Штогод паслугамі гэтай сеткі хуткага харчавання карыстаюцца больш за 10 мільёнаў чалавек. Сетка рэстаранаў паведаміла аб сваім сыходзе з беларускага рынку з 22 лістапада, яшчэ ў сакавіку — з расійскага.
У Расіі пасля поўнамаштабнага ваеннага ўварвання ва Украіну на змену “Макдональдсу” прыйшоў расійскі брэнд “Смачна — і кропка” (“Вкусно — и точка”). Анансаваны яго прыход у Беларусь.
На сайце расійскай кампаніі адзначаецца: “Кампанія “Смачна — і кропка” завяршае працэдуру перадачы выключных правоў па дамове франчайзінгу беларускай сеткі прадпрыемстваў хуткага абслугоўвання пад кіраваннем “КСБ Віктары Рэстараны”. Да моманту пераходу сетка працягне працу пад брэндам “Макдональдс” на беларускім рынку. Кампанія пачне працу пад новым брэндам на працягу некалькіх тыдняў, пасля таго, як будуць завершаны ўсе неабходныя юрыдычныя працэдуры і вырашаны арганізацыйныя пытанні”.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


