Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Топ-50 ІТ-кампаній у Беларусі. Што змянілася па дзвюх хвалях рэлакацыі

Дзве хвалі рэлакацыі, крызіс і наступствы вайны ва Украіне перайначылі беларускі ІТ-рынак.

Склалі абноўлены рэйтынг топ-50. Паглядзелі, як за паўтара года прыкладна змянілася колькасць супрацоўнікаў у Беларусі ў кампаній з «Топ-50 2021» і колькі прыкладна супрацоўнікаў працуе ў іншых краінах (уключна з рэлакантамі з РБ).

55 каментарыяў
Топ-50 ІТ-кампаній у Беларусі. Што змянілася па дзвюх хвалях рэлакацыі

Дзве хвалі рэлакацыі, крызіс і наступствы вайны ва Украіне перайначылі беларускі ІТ-рынак.

Склалі абноўлены рэйтынг топ-50. Паглядзелі, як за паўтара года прыкладна змянілася колькасць супрацоўнікаў у Беларусі ў кампаній з «Топ-50 2021» і колькі прыкладна супрацоўнікаў працуе ў іншых краінах (уключна з рэлакантамі з РБ).

Асаблівасці рэйтынгу «Топ-50 2023»

Яшчэ па першай хвалі рэлакацыі многія ІТ-кампаніі з топ-50 перасталі дзяліцца інфармацыяй пра колькасць супрацоўнікаў у Беларусі ды іншых краінах. Таму тыя даныя, што мы сабралі, — з розных крыніц. І яны — прыблізныя, але даюць агульнае ўяўленне пра працэсы. 

Як мы лічылі: 

  • выкарыстоўвалі даныя кампаній (некалькі кампаній усё ж падзяліліся лічбамі), інфармацыю на афіцыйных сайтах кампаній, інсайдарскую інфармацыю супрацоўнікаў, даныя з профіляў кампаній на dev.by.
  • глядзелі даныя ў LinkedIn (пры гэтым улічвалі, што даныя пра лакацыю супрацоўнікаў могуць быць неактуальнымі — частка супрацоўнікаў магла не змяніць лакацыі ў сваім профілі пасля пераезду, некаторыя могуць фізічна знаходзіцца ў адной краіне, але фактычна працаваць на юрыдычную асобу ў іншай).
  • улічвалі, што пра 18 кампаній з топ-50 на момант складання мінулага рэйтынгу былі вядомыя толькі старыя даныя (за 2020 год). У рэйтынгу старыя лічбы (за 2021 год) пазначаныя ў дужках. Таксама мы не знайшлі інфармацыі пра прыкладную колькасць штату ў РБ на цяперашні момант у 4 кампаній — старыя даныя таксама пазначаныя ў дужках.

(графік ніжэй можна пасоўваць ←→)

Агульныя вынікі

Увосень 2021 года ў кампаніях з топ-50 працавала 40+ тысяч супрацоўнікаў. Цяпер у беларускіх офісах гэтых жа кампаній працуе прыкладна 20-25 тысяч спецыялістаў, то-бок у 1,5-2 разы менш

Хто і як «упаў» у Беларусі

Палічылі, наколькі прыкладна скараціўся штат у Беларусі ў асобных кампаніях, а таксама паглядзелі, у якіх яшчэ буйных лакацыях працуюць спецыялісты. 

EPAM (мінус ~5000+)

Найбуйнейшая ІТ-кампанія Беларусі EPAM за апошнія паўтара года «страціла» прыкладна палову штату. Калі ўвосень 2021 года ў беларускіх офісах кампаніі працавала 10 000+ супрацоўнікаў, то цяпер, паводле інфармацыі крыніц, толькі 5000+. Ускосна пра скарачэнне беларускай каманды на 50% сведчаць і афіцыйныя даныя самой кампаніі пра «колькасць вытворчых спецыялістаў» (туды EPAM улучае інжынераў, BA, PM, дызайнераў ды іншыя пазіцыі на ІТ-праектах), якія працуюць у Беларусі. Толькі за мінулы год іх штат скараціўся ад 9,4 тыс. да 4,5 тыс. чалавек.

Адныя супрацоўнікі звольніліся і сышлі ў іншыя кампаніі, другія з’ехалі працаваць у замежныя лакацыі. Праз рэзкі адток спецыялістаў беларускі офіс EPAM выпаў з топ-3 найбуйнейшых лакацый у кампаніі. Найбуйнейшы офіс EPAM па-ранейшаму ва Украіне (каля 11 тысяч супрацоўнікаў). Ужо больш за 7 тысяч спецыялістаў, з улікам рэлакантаў з РБ, працуе ў Польшчы. Каля 6 тысяч — у камандзе EPAM у Індыі. Найбліжэйшыя некалькі гадоў кампанія плануе павялічыць каманду ў Індыі ў два разы.

iTechArt/Vention (мінус ~1500)

Увосень мінулага года ў беларускіх офісах iTechArt працавала каля 90% усіх супрацоўнікаў кампаніі, цяпер — каля 50-60%. Паводле інсайдарскай інфармацыі ад супрацоўнікаў, на гэты момант у Беларусі працуе 1500+ спецыялістаў.

Скарачэнне беларускай каманды iTechArt звязанае як з рэлакацыяй, так і са звальненнямі. iTechArt, як і іншыя кампаніі, сутыкнулася з крызісам. Падрабязней пра гэта яшчэ ўвесну расказаў у лісце супрацоўнікам CEO Сяргей Каваленка. Так, кампанія ў другім квартале замарозіла найманне, частку супрацоўнікаў прыйшлося звольніць. Змены закранулі ўсе падраздзяленні кампаніі. 

Акрамя таго кампанія правяла поўны рэбрэндынг і змяніла назву на Vention. У кампаніі вераць, што новы брэнд пашырыць ейную прысутнасць на рынку. Што праўда, рэбрэндынг не закрануў Беларусі і Украіны. 

Акрамя Беларусі, большая частка каманды працуе ў Польшчы (800+ чалавек у лінкедзіне), каля 190 супрацоўнікаў зарэгістраваныя ў літоўскім офісе. Таксама ёсць супрацоўнікі ў іншых лакацыях (напрыклад, у Грузіі і Украіне). 

Wargaming (мінус ~1400+)

Wargaming яшчэ ўвосень 2021 года ўваходзіў у топ-5 найбуйнейшых ІТ-кампаній Беларусі. Але летась распрацоўшчык World Of Tanks сышоў з Беларусі, прадаўшы свой бізнэс расійскай «Лесце». Да сыходу ў мінскім офісе Wargaming (СТАА «Гейм Стрым») працавала каля 2 тысяч спецыялістаў, цяпер супрацоўнікаў у 3+ разы менш — 500-600.

Самая вялікая каманда Wargaming працуе ў літоўскім офісе — каля 1000 чалавек. За мінулы і гэты гады штат офіса вырас у 2,5 разы.

Летась Wargaming адкрыў новыя еўрапейскія офісы — у Сербіі і Польшчы. У лінкедзіне мы знайшлі профілі 300 супрацоўнікаў кампаніі, якія пазначылі ў якасці актуальнай лакацыі Сербію, і каля 100 супрацоўнікаў, якія пазначылі ў якасці актуальнай лакацыі Польшчу.

Godel (мінус ~900+)

Штат Godel Technologies у Беларусі скараціўся за паўтара года прыкладна ў 3-4 разы. У лінкедзіне мы знайшлі профілі 300+ супрацоўнікаў кампаніі, якія пазначылі Беларусь у якасці сваёй лакацыі.

Асноўная каманда цяпер знаходзіцца ў Польшчы — каля 1400 супрацоўнікаў (з 2000 ва ўсіх лакацыях). Многія рэлакаваліся з РБ. «У Беларусі засталіся тыя, хто даўно працуе ў кампаніі і не плануе пераезду», — расказвалі раней супрацоўнікі кампаніі. За 2021–2023 гады Godel адкрыла ў Польшчы чатыры офісы: у Лодзі, Гданьску, Уроцлаве і Беластоку.

LeverX Group (мінус ~700+)

У Беларусі да вайны ва Украіне працавала асноўная каманда LeverX Group — каля 1100 чалавек. Цяпер, мяркуючы з профіляў супрацоўнікаў у лінкедзіне, асноўная каманда працуе ў Польшчы (мы знайшлі каля 700 чалавек). Беларусь у якасці актуальнай лакацыі пазначылі крыху больш за 100 супрацоўнікаў LeverX Group. Але дакладная колькасць спецыялістаў, якія працуюць у Беларусі, невядомая. 

Exadel (мінус ~ 550+)

У беларускім офісе Exadel, мяркуючы з нядаўна абноўленага профілю кампаніі, засталося каля 150 супрацоўнікаў. Увосень 2021-га іх было амаль у 5 разоў больш.

Летась кампанія прыняла рашэнне перанесці цэнтр распрацоўкі з Беларусі ў Польшчу, дзе адкрытыя пяць офісаў: у Варшаве, Беластоку, Познані, Шчэціне, Гданьску. У лінкедзіне мы знайшлі профілі 500+ супрацоўнікаў Exadel, якія працуюць у Польшчы, але фактычна іх можа быць больш — увесну мінулага года кампанія абвясціла пра глабальнае пашырэнне ў гэтай краіне. Exadel планавала наняць да 2 тысяч чалавек да канца 2023 года.

SOFTSWISS (мінус ~ 350+)

Беларуская каманда SOFTSWISS скарацілася за паўтара года ад 700 да прыкладна 400 супрацоўнікаў. Мяркуючы з лінкедзіна, больш за 300 супрацоўнікаў працуюць у Польшчы, больш за 180 — у Грузіі.

Gismart (мінус ~ 100+)

У мінскім офісе беларуска-брытанскага распрацоўшчыка і паблішара Gismart засталося каля 90 супрацоўнікаў. Увосень 2021 іх было каля 200. У 2022 годзе Gismart адкрыла некалькі карпаратыўных хабаў у Еўропе і абвясціла пра пераход на фармат працы Remote First. Таксама ўвосень мінулага года Gismart афіцыйна адкрыла афлайн-офіс у Варшаве. Цяпер у Польшчы працуе каля 80 спецыялістаў. Частка каманды працуе ва Украіне, Партугаліі і Вялікабрытаніі. 

Закрылі бізнэс у Беларусі

Колькі кампаній з мінулага рэйтынгу ўжо сышлі/сыходзяць з Беларусі. Паглядзелі, колькі ІТ-спецыялістаў праз гэта страціў ІТ-рынак.

EIS (мінус ~250)

Афіцыйная працэдура ліквідацыі «Іншуранс Салюшэнс» — падраздзялення амерыканскай EIS Group — пачалася летась у ліпені. У мінскім офісе працавала каля 250 супрацоўнікаў.

У ліпені 2021 года EIS прыцягнула больш за 100 мільёнаў долараў ад міжнароднага інвестфонду TPG. Кампанія заяўляла, што частка інвестыцый пойдзе на развіццё мінскага офіса — яго планавалі пашырыць на 30%. У выніку за апошні год на 30% вырас штат літоўскага офіса кампаніі.

Flo (мінус ~200+)

У мінскім офісе распрацоўшчыка праграмы для жаночага здароўя Flo працавала больш за 200 супрацоўнікаў. Але пасля пачатку вайны ва Украіне кампанія вырашыла закрыць бізнэс і сысці з Беларусі. На пачатку гэтага года беларуская юрыдычная асоба — «Фло Хэлс» — была канчаткова ліквідаваная. Асноўная каманда працуе ў Літве. За мінулы і гэты гады штат літоўскага офіса Flo вырас, у тым ліку за кошт рэлакантаў з Беларусі, амаль у 4 разы, да 230 чалавек.

Gurtam (мінус ~200+)

Асноўная каманда Gurtam да пачатку 2022 года працавала ў Беларусі (200+ чалавек). Цяпер асноўная частка каманды працуе ў Літве, дзе знаходзіцца галаўны офіс кампаніі. Штат літоўскага офіса вырас за мінулы і гэты год у 4 разы — ад 40 да 170 чалавек. Беларуская юрыдычная асоба Gurtam афіцыйна ліквідуецца ад канца лютага гэтага года.

Softeq Development (мінус ~200+)

Паводле слоў супрацоўнікаў кампаніі, топ-менеджмент амерыканскай Softeq Development прыняў рашэнне закрыць офіс распрацоўкі яшчэ летась — пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Афіцыйная працэдура ліквідацыі пачалася толькі пры канцы красавіка гэтага года.

У мінскім офісе Softeq Development працавала каля 280 спецыялістаў. Паводле ацэнак суразмоўцаў, «рэлакавалася каля 200 чалавек». Адным з варыянтаў для пераезду стала Літва. За мінулы і гэты гады штат літоўскага офіса Softeq Development вырас амаль у 5 разоў — ад 30 да 130+ супрацоўнікаў.


Калі вы маеце ўдакладненую інфармацыю пра колькасць супрацоўнікаў беларускіх ІТ-кампаній у Беларусі ды іншых краінах — пішыце ў бот, дадамо/выправім.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Яшчэ адная амерыканская кампанія сыходзіць з Беларусі
Яшчэ адная амерыканская кампанія сыходзіць з Беларусі
Па тэме
Яшчэ адная амерыканская кампанія сыходзіць з Беларусі
Godel — у Польшчы EPAM — у Індыі і Калумбіі. Дзе адкрылі новыя офісы ІТ-кампаніі з топ-50
Godel — у Польшчы, EPAM — у Індыі і Калумбіі. Дзе адкрылі новыя офісы ІТ-кампаніі з топ-50
Па тэме
Godel — у Польшчы, EPAM — у Індыі і Калумбіі. Дзе адкрылі новыя офісы ІТ-кампаніі з топ-50
Адток айцішнікаў за першы квартал вырас у 5 разоў
Адток айцішнікаў за першы квартал вырас у 5 разоў
Па тэме
Адток айцішнікаў за першы квартал вырас у 5 разоў
Айцішнікі палічылі як за год змяніўся кошт жыцця ў Беларусі
Айцішнікі палічылі, як за год змяніўся кошт жыцця ў Беларусі
Па тэме
Айцішнікі палічылі, як за год змяніўся кошт жыцця ў Беларусі
У 2023 ІТ «дапамагае» эканоміцы хутчэй падаць
У 2023 ІТ «дапамагае» эканоміцы хутчэй падаць
Па тэме
У 2023 ІТ «дапамагае» эканоміцы хутчэй падаць

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

7

Synesis на месте!

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
4

Интересно как дела у компании V..it :)

table
table Table в Database
0

у ИБЫ прошлой осенью в Польше было под 500 человек

6

Загубили ИТ страну, сейчас Узбекистан наверное больше ИТ страна :-(

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
1

Была айтистрана, станет айтиболото :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 мая 2023, 14:35

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
1

Остались "лучшие" компании:

BELHARD
Белтекс Оптик | Yukon Advanced Optics Worldwide
Synesis
Light Well Organization
Системные технологии
Топ Софт (Корпорация Галактика)
ID Finance
Forte Group

:)

-10

Остались и все остальные. Никто не ушёл насовсем.

3

Запомните этот твит. Почитаем через год.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
0

Нет, эти вообще не сократили штат либо даже увеличили :)

6

Не хочется обесценивать труд автора статьи, но аналитика по профилям линкедина - вещь оч сомнительная. Например, более половина сотрудников андерсена с польской локацией на самом деле тихо-мирно сидят в РБ. думаю у остальных такое тоже есть.

-1

Какой смысл быть в РБ с польской локацией на Линкедин?

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

чтобы заказчик думал что они не в РБ

-1

Эдакий обход санкций для бедных ) Есть более надежные способы узнать, где находятся работники. Ну, и это ж получается, что нужно все свои профили во всех соцсетях обновлять - довольно параноидальная идея

2

Это скорее что бы нормы приличия соблюсти. Заказчику чаще всего или все равно или он знает где реально разработчик находиться.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 мая 2023, 20:55

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

ну есть такие - почитай тот же dev.by, у меня даже есть знакомые в РБ - сидят под ВПН и скрывают локацию - так что думаю куда распространено это явление, чем кажется

-3

Что конкретно почитать на dev.by? Не помню статей на эту тему. В комменты сюда тоже никто не пришел и не сказал "да, нас в компании заставляют менять локацию в соц. сетях", хотя мы тут все анонимно. Знакомые работают в компаниях из статьи?

Ладно, когда команты больше не могут быть деревом и отображаются списком - это верный признак того, что пора загругляться

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 мая 2023, 16:42

1

или получать оферы от польских компаний

-18

Вопрос: Кто выиграл от этих двух волн релокации ?
Ответ: Проиграли все.

Вопрос: Кто проиграл больше всех?
Ответ: Релотировавшиеся сотрудники.

7

Офигенные выводы с потолка. Да вам в датасайнс надо. Именно в такой, исковерканный.

-1

И это всё что смог сказать?

0

А что можно на это ответить?

3

Здравия желаю, товарисч майор!
Доложите обстановку, что у нас по яйцеголовым?
Сколько удалось вернуть в стойло из-за границы?

-1

Так вроде назад никто и не зовёт.

0

Кто то видит ход мысли в этом сооющении?
Ладно, задам вопрос. А что былоб с той толпой людей, которые релоцировались, если бы они остались в Беларуси? Они выиграли бы или проиграли?

-2

Бы да кабы. Зачем фантазировать?

Реальность такова что многие из оставшихся живут в своих котеджах в Беларуси. А релоканты так жить в Польше никогда не будут.

0

Конечно, если без своей галеры всё пропало надо следовать за ней.

1

Это какие многие? Жалкая кучка профдоходников? Ты даже не знаешь сколько вас таких.

0

Реальность такова, что многие и в Полше живут так, как оставшиеся жить никогда не будут.
Я просто балдю с этого критерия крутизны. Котедж в Беларуси.

0

А с чем сравнить можешь?
Галера в Польше и съемная квартира?
Да крутой парень.

0

Так ты точно так-же назвал галеру в РБ и съёмную квартиру с алкашами соседями - котеджем. И что? Сравнил типа?

1

Какой пафос. 😄
Давай ты мне расскажешь, насколько меньше ты зависишь от работодателя, чем я. Насколько у тебя больше свободного времени и возможности учиться. И все други твои плюсы, начиная с того, как ты ищешь заказы и какая "интересная" работа тебе приходит.
Ну а уж далее мы поговорим о моем жилье в Беларуси, в которое я в любой момент могу вернутся.
Так сказать померяемся пиписьками. Ой, сори, крутизной.

utochka
utochka терминатор в комната
3

В кратко- и среднесрочной (в какой-то степени) перспективе - проиграли. Нервы, деньги.
В средней и долгосрочной - может быть, очень даже выиграли.

-2

Самый простой вопрос. Среднесрочная это сколько? Лет 30?

utochka
utochka терминатор в комната
2

лет 5-7

-2

Нсчего себе перспективка ))) Да еще с условием "может быть". За это время ребенок родится и в школу пойдет. "Может быть".
Кстати, а что проиграют те, кто вернется через эти самые 5-7 лет?

2

5 лет в среднем нормальный срок если ты специалист если переезжал сам а не релоцировался. Случай когда поехал сам и надо начинать всё с нуля, зарабатывать репутация и связи среди местных. 5 лет - нормальный срок будет когда твой весь опыт можно подтвердить. Да, он раньше если ты специалист. Года за 2 - 3 можно в рамках компании выйти на уровень. Но после 5-ти лет местного опыта на тебя будут смотреть совсем по другому и будут совсем другие разговоры.

-1

5 лет в среднем нормальный срок если ты специалист если переезжал сам а не релоцировался

Не понял. Нормальный для чего? Оставаться в Беларуси с непонятной перспективой, как советует уточка?

utochka
utochka терминатор в комната
2

Если бы вы обратили внимание, на какой коммент был мой ответ, то вы бы заметили, что я говорю о перспективах уехавших (которые проиграли в более краткосрочной и возможно, средней перспективе, но вероятно выиграли вдолгую). Но я уже давно заметила, что вы скорее писатель, а не читатель...
Оставшиеся как раз в деньгах и нервах проиграли поменьше (в краткосрочной перспективе), справедливости ради.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 мая 2023, 21:27

0

Не понял. Нормальный для чего?

Нормальный для того чтобы переехав самостоятельно (не релокация от компании) поднять с нуля репутацию до уровня специалиста которого ценят и начинают активно звать на роботу непосредственно компании, а не поиск самостоятельно. (при условии что специалист конечно)

Тут важно что я имею в виду с нуля. Т.е. это случай когда никого не знаешь и нет ни знакомы никого, ты тёмная лошадка с какими-то проектами в линкиде и вроде красивым резюме, но репутации 0 и знакомы 0. Всё сам, с нуля, как первое рабочее место в универе (ну или после, кто не работал во время учёбы)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 мая 2023, 21:43

1

Если бы вы обратили внимание

Если бы читал не с телефона, то обратил бы. А так сбился. И на два сообщения ответил невпопад. За что и приношу свои извинения

1

deeaitch
Я понял, что сбился из за чтения на телефоне. За что и приношу извинения. Теперь все понятно

-1

Статистика по Linedin звучит печально. Конечно это точнее чем пальцем в небо, но делать по этому какие либо выводы безсмысленно.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 мая 2023, 17:35

-1

Что не так со статистикой по Линкедин?

0

Тут несколько моментов - даже если разработчик реально находиться в Беларуси в профиле у него может стоять Польша или Литва, это может быть сделано что бы найти новое рабочее место в ЕС, указать нужную локацию часто просят в самой компании; также многие не актуализируют свой профиль и там может стоять прошлое место работы, другая локация и т.п.

-1

Неактуальные профили - да, но в статье написано, что это как-то пытались учесть. Что до умышленного искажения локации, чтобы найти работу, то я просто не представляю, как это может работать. Получить офер, находясь в другой стране, - и что дальше?

-1

Переезжаешь в другую страну работать или договариваешься об удаленке.
Все равно собесы сейчас по интернету в основном. Пока ищешь на съем жилья тратиться не нужно. А после получения офера можно жилье искать с учетом того где офис компании находиться.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 мая 2023, 22:31

-1

Ну, только если у тебя лежит разрешение на работу в этой стране, отвязанное от работадателя. В остальных случаях это будет потерей времени. И офера.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

ну PBH визу многие лутали на просто чтобы была - вот по ней могут

-2

вот и хорошо что уехали. меньше льготников будет нагружать бесплатную медицину. можно меньше денег из бюджета тратить на здравохранение и образование и больше на силовые ведомства

Anonymous
Anonymous
3

Верно, нет бюджента - нечего тратить

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

-2

Понятн,о что уехало много ,вопрос другой: как им перечисляют зарплату ? Если : во первых - санкции ,во вторых - нет представительств в Беларуси.

0

Выходит SoftClub сократил штат с 1000 до 350 ?

0

Да, и меня этот момент впечатлил. Если даже эта контора так радикально урезает штат, дело табак.
И еще интересный момент: количество уволенных хорошо > количества релоцированных. Беларуские галеры(или те кто имел в Беларуси офис) сильно проиграли. А народ растекается по миру.

0

Да осталось вроде как и раньше, в таблице 1000 была, 1000 осталась