Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

З рэбрэндынгу iTechArt выключылі офісы ў Беларусі і Украіне. Вось чаму

СЕО: «Часовы падзел брэндаў дапаможа зменшыць патэнцыйныя рызыкі».

4 каментарыя

СЕО: «Часовы падзел брэндаў дапаможа зменшыць патэнцыйныя рызыкі».

iTechArt 16 мая абвясціла пра змену назвы на Vention і рэбрэндынг кампаніі. У афіцыйным рэлізе гэтая падзея названая глабальнай. Але, як стала вядома dev.by, рэбрэндынг не закранае найбуйнейшага офіса кампаніі — у Беларусі, а таксама офіса ва Украіне. Там застаюцца старыя назвы. Прынамсі да 2024 года.

Вось як патлумачыў такое рашэнне СЕО iTechArt/Vention Сяргей Каваленка ў карпаратыўным лісце супрацоўнікам:

«Мы таксама старанна прадумалі тэрміны правядзення рэбрэндынгу ў Беларусі і Украіне. Каб забяспечыць доўгатэрміновую пераемнасць і поспех нашай кампаніі, мы вырашылі адкласці рэбрэндынг да 2024 года ў гэтых дзвюх краінах. Нашая мэта — забяспечыць стабільны, бесперапынны рост па ўсім свеце не толькі ў гэты момант, але і на доўгія гады наперад.

Гэта азначае, што каманды ў Беларусі і Украіне працягнуць працаваць пад брэндам iTechArt без аніякіх істотных змен у паўсядзённай руціне. Такі падыход дазволіць нам захаваць існую рэпутацыю брэнда і працягнуць абслугоўванне кліентаў, якія цэняць каманду, што склалася, і адносіны. Між тым, мы працягваем сачыць за сітуацыяй.

Мы ўпэўненыя, што часовы падзел брэндаў дапаможа зменшыць патэнцыйныя рызыкі і дазволіць нам хутка рэагаваць на крызіс. Разам, як адная каманда, iTechArt і Vention атрымаюць больш свабоды і магчымасцей для стварэння выгадных рынкавых прапаноў і эфектыўнага кіравання праектамі.

Мы радыя расці і дабівацца поспеху пад нашым новым глабальным брэндам Vention».

Арыгінальны тэкст на англійскай

We have also carefully considered the timing of rebranding in Belarus and Ukraine. To ensure the long-term continuity and success of our company, we have decided to delay the rebranding until 2024 in these two countries. Our goal is to provide stable, continuous growth worldwide, not only during the current situation but also for many years to come.

What this means for our Belarus and Ukraine teams is that you will continue to work under the iTechArt brand, with no significant changes to your day-to-day environment or role from what it is today. This approach will allow us to maintain our existing brand reputation and continue to serve customers who value their current team setup and relationships while we monitor the landscape.

We are confident that this temporary brand separation will help mitigate potential risks and enable us to respond quickly in a crisis. Together, as one team, iTechArt and Vention will give us more freedom and the ability to create valuable offers based on market and customer needs while managing projects more effectively.

We are excited to continue growing and succeeding as a company under our new global brand, Vention.

Супрацоўнікі кампаніі звяртаюць увагу, што ў той час як сайт itechart.com пераадрасоўвае на ventionteams.com, беларуская версія itechart.by вядзе на новы сайт itechartgroup.com, на якім пазначаныя кантакты ў Мінску і Кіеве.

Калі верыць сайту, у iTechArt цяпер 1100 + супрацоўнікаў «у 7 офісах па ўсім свеце».

Верагодна, 1100 — гэта вельмі прыблізная лічба. Станам на 2021 год, iTechArt была другой паводле колькасці супрацоўнікаў у Беларусі пасля EPAM — штат налічваў 3100 супрацоўнікаў, у тым ліку 2900 тэхнічных. Нават з улікам рэлакацыі наўрад ці ён скараціўся ў тры разы.

Пры гэтым на сайце Vention пазначана 3K+ world-class engineers. На пытанне пра рэальную колькасць штату кампанія адказвае супрацоўнікам так:

«Vention забяспечвае доступ да 3000+ інжынераў у больш як 20 офісах па ўсім свеце. Ключавы выраз тут „забяспечвае доступ“, які застаецца праўдай, нават калі тэхнічна не ўсе яны працаўладкаваныя ў юрыдычнай асобе Vention».

Арыгінальны тэкст на англійскай

How many epmloyees does Vention have? What number can we use? 

Vention provides access to 3,000 engineers worldwide across more than 20 offices. Key here is «provides acces to» which will continiue to be true even if they aren’t technically employed by a Vention entity.

Кейс iTechArt Group/Vention не першы выпадак падзелу ІТ-брэндаў пасля 24/02. Як мінімум яшчэ дзве вядомыя кампаніі рэструктуравалі і/або перайменавалі свае бізнэсы ў Беларусі: аўтсорс-распрацоўшчык IBA Group і вытворца медыцынскай тэхнікі і сістэм бяспекі Adani. А Wargaming пайшоў на поўны падзел і продаж бізнэсу. Многія ІТ-кампаніі проста выдалілі інфармацыю пра беларускія офісы з афіцыйнага сайта і пераехалі на міжнародны дамен.

iTechArt Group/Vention

Займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і кансалтынгам, спецыялізуецца на вэб- і мабільным праграмаванні. Уваходзіла ў топ-500 самых хуткарослых кампаній Амерыкі, паводле версіі Financial Times, а таксама ў топ-500 тэхналагічных кампаній Паўночнай Амерыкі, якія развіваюцца хутчэй за ўсіх, паводле версіі Deloitte.

Офісы кампаніі адкрытыя ў 12 краінах. У штаце каля 3,5 тысяч супрацоўнікаў. Станам на 2021 год была другой паводле колькасці супрацоўнікаў у Беларусі пасля EPAM.

У iTechArt новая назва і наогул усё – поўны рэбрэндынг
У iTechArt новая назва і наогул усё — поўны рэбрэндынг
Па тэме
У iTechArt новая назва і наогул усё — поўны рэбрэндынг
Больш не IBA Group. Як кампаніі сціраюць Беларусь са сваёй гісторыі і брэнда
Больш не IBA Group. Як кампаніі сціраюць Беларусь са сваёй гісторыі і брэнда
Па тэме
Больш не IBA Group. Як кампаніі сціраюць Беларусь са сваёй гісторыі і брэнда
Известный стартап замёл белорусский след? Ранние инвесторы не рады
Известный стартап замёл белорусский след? Ранние инвесторы не рады
По теме
Известный стартап замёл белорусский след? Ранние инвесторы не рады

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

разделение ликвдных/нелеквидных активов, и возможно что заказы с новой конторы будут выполнять гребцы с РБ и Украины, но уже за меньшую сумму

1

заребрендились и заребрендились
если кому-то что-то не нравится, можно всегда сменить место работы
слышал, что Softensity неплохая контора

-6

В Беларуси всегда было ООО "Техартгруп" без всяких этих дурацких брендов, а по документам. С юридической точки зрения это ООО не ликвидировалось и не изменило формы собственности. Советую сотрудникам внимательно читать свои рабочие договора. А мнение не-сотрудников а также не-клиентов никого не интересует. Было бы конечно интересно посмотреть на бухгалтерию, но кто-ж ее покажет? Все лучше какой-то глупый ребрендинг будут обсуждать.

1

И рыбку съесть, и ...