У пенітэнцыярных установах створаць рэабілітацыйныя цэнтры для залежных

9 ліпеня, Позірк. У пенітэнцыярных установах Беларусі будуць створаныя рэабілітацыйныя цэнтры для асуджаных з залежнасцю ад алкаголю і наркотыкаў, вынікае з пастановы Савета міністраў № 480 ад 8 ліпеня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 9 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, рэабілітацыя будзе праходзіць “на аснове прынцыпаў добраахвотнай згоды асуджанага, індывідуальнага падыходу, сістэмнасці і этапнасці”.
Цэнтры закліканы ліквідаваць “перадумовы для спажывання псіхаактыўных рэчываў”, стварыць у асуджаных з залежнасцю ад іх “сістэму ўнутраных усталёвак, якія перашкаджаюць спажыванню”, дапамагчы сфармаваць “умовы для сацыяльна прымальных паводзін”.
Адзначаецца, што ў рэабілітацыйны цэнтр асуджаных накіроўвае медыцынская частка папраўчай установы. Асноўны перыяд рэабілітацыі — да 5 месяцаў. У праграму ўваходзіць “правядзенне гутарак, у тым ліку асветніцкага характару (індывідуальна і ў складзе групы), фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў; ажыццяўленне псіхалагічнага кансультавання, псіхалагічнай карэкцыі, псіхалагічнай асветы (індывідуальна і ў складзе групы)”.
Пасля вызвалення асуджанага, які прайшоў праз рэабілітацыйны цэнтр, у медустанову наркалагічнага профілю па месцы яго жыхарства накіроўваецца адпаведная выпіска. Звесткі, якія ўтрымліваюцца ў ёй, будуць улічвацца пры вырашэнні пытання аб тым, каб спыніць дыспансернае назіранне.
Цэнтры будуць фінансавацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных для Дэпартамента выканання пакаранняў МУС — на “ўтрыманне органаў і арганізацый крымінальна-выканаўчай сістэмы”, а таксама з “іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам”.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

