Кавалеўскі: Акт аб дэмакратыі ў Беларусі падтрымлівае імкненне нашага народа да свабоды

7 чэрвеня, Позірк. Апублікаваны 7 чэрвеня Кангрэсам ЗША праект абноўленага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі “выказвае салідарнасць з беларускім народам, падтрымліваючы яго імкненне да свабоды, правоў чалавека, вяршэнства закона і захавання незалежнасці краіны”, заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Валерый Кавалеўскі.
“Я ўпэўнены, што гэты дакумент адыгрывае важную ролю ў падтрымцы дэмакратычных сіл Беларусі, аказваючы палітычны, эканамічны і маральны ціск на рэжым Лукашэнкі, садзейнічаючы міжнароднай салідарнасці і намаганням па дэмакратычных пераўтварэннях у нашай краіне”, — цытуе Кавалеўскага прэс-служба АПК.
Гэтым дакументам, паводле яго слоў, Кангрэс ЗША “асуджае рэжым Лукашэнкі за фальсіфікацыю выбараў, рэпрэсіі, размяшчэнне расійскай ядзернай зброі прысутнасць расіейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі ва Украіне і ўдзел у выкраданні і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый”.
“Кангрэс патрабуе неадкладнага вызвалення палітвязняў, спынення выкарыстання тэрыторыі Беларусі для расійскай агрэсіі супраць Украіны, прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці праз міжнароднае правасуддзе”, — падкрэсліў намеснік кіраўніка кабінета.
Палажэнні дакумента, на яго думку, “узмацняюць ціск на рэжым Лукашэнкі з боку міжнароднай супольнасці”, яго прыняцце будзе “спрыяць далейшым санкцыям і ізаляцыі рэжыму”.
Праект абноўленага Акту аб дэмакратыі ў Беларусі быў апублікаваны 7 чэрвеня на сайце Кангрэсу ЗША. Чакаецца, што ён будзе прыняты абедзвюма палатамі амерыканскага парламента да канца 2024 года.
Сааўтарамі дакумента, як паведамлялася, з’яўляюцца члены кокуса па Беларусі Біл Кіцінг, Масі Каптур, Джо Уілсан, а таксама старшыня падкамітэту па Еўропе Цім Кейн.
Акт аб дэмакратыі быў прыняты ў 2004 годзе і абнаўляўся ў 2006, 2011, 2020 гадах. Ён стаў дэманстрацыяй паслядоўнай падтрымкі з боку ЗША незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай Беларусі.
Дакумент пашырае магчымасці ЗША для санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ, жанчынам, якія “выступаюць за свабоду і правы чалавека”, палітычным уцекачам, якія ратуюцца ад рэпрэсій у Беларусі, не прызнае легітымнасць Лукашэнкі і прадугледжвае каардынацыю палітыкі ЗША ў дачыненні да Беларусі з іншымі краінамі.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


