Лукашэнка звярнуў “асаблівую ўвагу” кіраўніка МЗС Узбекістана на стварэнне сумесных прадпрыемстваў

11 красавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка звярнуў “асаблівую ўвагу” міністра замежных спраў Узбекістана Бахціёра Саідава на стварэнне сумесных з Беларуссю прадпрыемстваў падчас сустрэчы 11 красавіка ў Мінску.
“Давайце будзем прадметна ў гэтым кірунку працаваць. Мы ў гэтым зацікаўленыя. У нас ёсць што прапанаваць Узбекістану. Думаю, што будучы тут, у Беларусі, калі вы захочаце паглядзець нейкія нашы прадпрыемствы, калі ласка, мы арганізуем у любы час наведванне любога прадпрыемства. Каб вы маглі пераканацца, што яго прадукцыя прымальная для ўжывання ва Узбекістане”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён нагадаў, што падчас візіту ў Ташкент (8 лютага Лукашэнка быў прыняты прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. — “Позірк”.) былі пастаўленыя “амбіцыйныя планы — дасягнуць абароту ў гандлі ў мільярд долараў”.
“Я думаю, у нас няма часу, каб кудысьці адступаць, ды і не трэба. Мы гатовыя адыграць сваю ролю, спадзяюся, што і Узбекістан таксама прыкладзе максімум намаганняў”, — сказаў ён.
Лукашэнка таксама падзякаваў Узбекістану за падтрымку Беларусі “на яе шляху да сяброўства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва”.
12 сакавіка спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па справах ШАС Бахціёр Хакімаў заявіў, што 4 ліпеня колькасць дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўзрасце да 10 за кошт Беларусі.
Беларусь інтэгруецца ў ШАС амаль 15 гадоў: у 2010 годзе атрымала статус партнёра арганізацыі, у 2015-м — назіральніка.
У ліпені 2022 года Мінск падаў заяўку на ўступленне ў ШАС. У верасні прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў паведаміў на саміце арганізацыі, што пачалася працэдура надання Беларусі статусу паўнапраўнага чальца.


- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

